Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Директиву №4

Актуалии Президент Экономика

Дырэктыва №4 — за дзелавую ініцыятыву і развіццё прадпрымальніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў Дырэктыву № 4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.
Па сутнасці, гэта праграмны дакумент, накіраваны на далейшую лібералізацыю эканомікі і разняволенне дзелавой ініцыятывы, стварэнне спрыяльных умоў для дынамічнага і ўстойлівага развіцця Беларусі. Дырэктыва змяшчае дзевяць раздзелаў, кожны з якіх сфакусіраваны на ліквідацыі існуючых бар’ераў, з якімі сутыкаюцца суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці.
Назвы гэтых раздзелаў сфармуляваны ў выглядзе канцэптуальных сістэмных патрабаванняў да ўсіх дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян краіны:
1. Забяспечыць далейшае развіццё добрасумленнай канкурэнцыі суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці незалежна ад формы ўласнасці.
2. Ствараць умовы для бесперашкоднага ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.
3. Ліквідаваць залішнія адміністрацыйныя бар’еры пры ўзаемадзеянні паміж дзяржаўнымі органамі і юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі.
4. Завяршыць гарманізацыю падатковай сістэмы Беларусі з дзеючымі ў еўрапейскіх краінах. Надаць падатковаму заканадаўству характар, стымулюючы добрасумленнае выкананне падатковых абавязацельстваў і дзелавую ініцыятыву.
5. Надаць кантрольнай (нагляднай) дзейнасці папераджальны характар, перайсці да пераважнага выкарыстання прафілактычных мер, накіраваных на прадухіленне правапарушэнняў пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці.
6. Удасканаліць інфраструктуру і сістэму фінансавання малога прадпрымальніцтва ў мэтах актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і забеспячэння эфектыўнай падтрымкі прадпрымальніцтва (прававой, арганізацыйнай і фінансавай).
7. Выключыць залішняе рэгуляванне рынку працы.
8. Сфарміраваць прававую базу, стымулюючую развіццё ў Беларусі механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
9. Забяспечыць адназначнае прававое рэгуляванне і стабільнасць заканадаўства, якое рэгулюе прад-прымальніцкую дзейнасць.
Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №1 ад 5.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *