Перелистайте фотоальбомы своих дедушек и бабушек

Актуалии

Вайна ў здымках і лістах
У рамках падрыхтоўкі да 70-годдзя Вялікай Перамогі раённы савет ветэранаў у асобе яго старшыні К. В. Палоўнікавай звяртаецца да ўсіх удзельнікаў вайны, іх сваякоў з просьбай яшчэ раз правесці рэвізію сваіх архіваў, паглядзець, можа, захаваліся здымкі ваеннага часу, лісты з фронту ці з партызанскага атрада, іншыя цікавыя і арыгінальныя рэчы ваенных часоў.
Гэтыя дакументы будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы выстаў, розных прэзентацый, прысвечаных ваенным падзеям,  урокаў мужнасці для вучняў і моладзі, для  выпуску буклетаў і манаграфій. Важна захаваць для нашчадкаў дух і героіку   Вялікай Айчыннай вайны.
Па ўсіх пытаннях падачы здымкаў, іншых дакументаў трэба звяртацца непасрэдна ў раённы савет ветэранаў.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў № 9 ад 03.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *