Совещание в райисполкоме: до Пасхи навести порядок, к Дню Победы – закончить посевную

Актуалии Президент

Рабочие УП ЖКХ убирают сухие деревья в парке г.п. Шумилино

Да Вялікадня навесці парадак. Да 9 мая завяршыць сяўбу
Пашыраную нараду ў райвыканкаме правёў у сераду старшыня райвыканкама У. П. Куранны. На нараду былі запрошаны кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў райцэнтра.
Першым на парадак дня старшыня райвыканкама вынес пытанне аб пачатку пасяўных работ. Уладзімір Пятровіч адзначыў, што ў сілу кліматычных умоў Шумілінскі раён адстае ад паўднёвых рэгіёнаў краіны як мінімум на два тыдні. Таму так важна без прамаруджвання, арганізавана правесці сяўбу. Ён паставіў задачу да 1 мая завяршыць сяўбу зерневых і зернебабовых, да Дня Перамогі – увесь комплекс пасяўных работ. Аграрыям павінен дапамагчы горад. У. П. Куранны запатрабаваў тэрміновага і няўхільнага выканання распараджэння райвыканкама аб шэфскай дапамозе сялу. Накіраваныя на дапамогу сялу работнікі павінны працаваць там ужо сёння і да кастрычніка.
Жорсткія патрабаванні выказаў кіраўнік раёна да навядзення парадку. Ля кожнага прадпрыемства, ля кожнай установы, зазначыў ён, парадак павінен быць бездакорным, усё смецце і бруд трэба прыбраць да Вялікадня. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што сёлета ў Шуміліне будзе капітальна (з асфальтаваннем, устаноўкай агароджы, рамонтам тратуараў) адрамантавана тры вуліцы. У сувязі з гэтым паставіў задачу УП ЖКГ, камбінату бытавога абслугоўвання і ПМК-70 ставіць у дзень не менш як па 150 метраў агароджы. Райспажыўтаварыству пастаўлена задача да 9 мая прывесці ў належны выгляд тэрыторыю раённага рынку – з асфальтаваннем і ўстаноўкай агароджы. Адказным ад райвыканкама за канкрэтныя вуліцы дадзена заданне абысці кожны дом, давесці да людзей патрабаванні санітарных правілаў, а тых, хто не захоча прыбірацца, – штрафаваць.
Каб актывізаваць работу ўстаноў і прыватных гаспадароў райцэнтра, У. П. Куранны прапанаваў правесці ў гэтым годзе свята на трох вуліцах Шуміліна.
Нямала нявырашаных пытанняў па рамонце фермаў. Старшыня райвыканкама паставіў задачу перад кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў да сярэдзіны наступнага тыдня закупіць неабходныя матэрыялы і асвоіць выдзеленыя сродкі. Дарэчы, з 1 мільярда 960 мільёнаў рублёў на момант размовы было асвоена ўсяго 960 мільёнаў.
Кіраўнік раёна звярнуў увагу таксама на неабходнасць выканання тэхналагічных патрабаванняў пры ўнясенні мінеральных угнаенняў, на дакладнасць бухгалтарскай справаздачнасці, недапушчальнасць прыпісак.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №30 ад 13.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *