Пад кіраўніцтвам Наталлі Сцержанковай майстры сплялі паўтарамятровага павука

Актуалии Культура Новости

Наталля Сцержанкова з пераможным павуком.

Саламяныя павукі

13 ліпеня прайшло свята-конкурс «Папараць-кветка». Адной з яго частак стала выстава-конкурс «Саламяны павук – наш скарб», па выніках якой Шумілінскі дом рамёстваў (дырэктар А. В. Сяргеева) атрымаў гран-пры – «за лепшую метадычку па даследаванні і рэканструкцыі традыцыйнага павука пэўнай мясцовасці». А майстар дома рамёстваў Наталля Сцержанкова ўзнагароджана дыпломам 1 ступені ў намінацыі «за лепшую творчую інтэрпрэтацыю традыцыйнага павука».
А яшчэ гледачоў чакаў захапляльны флешмоб – майстры разам плялі паўтарамятровага павука. І з гонарам зазначым, што аўтарам гэтай ідэі і кіраўніком праекта выступіла майстар Шумілінскага дома рамёстваў Наталля Сцержанкова. Саламяны павук у выніку быў сабраны са 120 ромбаў, а кожны ромбік складаўся з 12 саломінак.
За такую ўнікальную работу Наталля Сцержанкова атрымала дыплом 1 ступені ў намінацыі «майстар-класы па калектыўным стварэнні павука «Купалле» і скульптуры «Сонечны коннік».
Аліна ПЯТРОВА.
Фота з асабістага архіва Наталлі Сцержанковай.