Фальшивые деньги. Как отличить, что делать, если они попали к вам в руки?

Общество Происшествия

Пра збытчыкаў фальшывак раскажыце ў міліцыі
У гэтым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 35 фактаў фальшываманецтва. З абароту канфіскавана падробленай валюты па курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на суму каля аднаго мільярда рублёў.
Найбольшая колькасць фактаў збыту зарэгістравана ў  Віцебску. Узровень раскрыцця фальшываманецтва  ў вобласці і па рэспубліцы ў цэлым застаецца высокім. У гэтым годзе, напрыклад, раскрыта некалькі фактаў збыту стодоларавых банкнот. У выпадку, калі віноўнасць падазроных будзе даказана судом, ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Аналіз рэгіструемых фактаў фальшываманецтва паказвае, што часцей за ўсё збываюць падробленыя долары  ЗША, расійскія рублі, намнога радзей – беларускія рублі (у асноўным двухсоттысячныя купюры). Таму кожны чалавек павінен ведаць, як адрозніць фальшыўку ад сапраўдных грошай.
Асноўнымі прыкметамі падробленых грашовых білетаў з’яўляюцца: адсутнасць вадзянога знака на купонным полі або яго імітацыя, адсутнасць ахоўнай ніці з мікратэкстам “НБРБ” і каляровых ахоўных валокнаў у паперы. На фальшывых банкнотах метка для людзей з аслабленым зрокам не ўспрымаецца на дотык, папера нізкай якасці, краі купюр няроўныя, відарыс асноўнага і адваротных бакоў не супадаюць.
Для таго, каб да сумленных людзей не трапілі фальшывыя грошы, трэба захоўваць элементарныя правілы бяспекі:
–  не разменьваць купюры незнаёмым людзям;
– пры продажы аўто або нерухомасці правяраць грошы ў банках;
– не купляць валюту па-за банкаўскімі установамі;
– быць вельмі ўважлівымі пры пакупцы валюты на рынках.
Калі ў вашых руках усё ж аказаліся фальшыўкі, пастарайцеся запомніць прыкметы збытчыка і патэлефануйце ў міліцыю  па нумары 102. За прадастаўленне інфармацыі аб вытворцах і збытчыках падробленых грашовых знакаў  Міністэрства ўнутраных спраў  гарантуе ўзнагароджанне, ананімнасць і кан-фідэнцыяльнасць.
А. СПІРЫДОНАЎ, оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі
злачынствамі РАУС.
Надрукавана ў №38 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *