В Шумилино поддержали республиканскую акцию «Чистый лес»

Актуалии Общество Экология

Цяпер у сасонніку чыста
Сасоннік у аграгарадку Светласельскі – даволі папулярнае месца адпачынку. І вельмі шкада, што не ўсе, адпачываючы ў гэтым маляўнічым месцы, паводзяць сябе прыстойна. Інакш не трэба было б арганізоўваць штогод працоўны дэсант, каб ачысціць зону адпачынку ад рознага смецця. Адзін з такіх прайшоў у мінулую суботу і прайшоў у рамках рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”, ініцыяванай Міністэрствам лясной гаспадаркі і закліканай прыбраць ад смецця і добраўпарадкаваць масавыя месцы адпачынку – вось такія сасоннікі, а яшчэ паркі, скверы, лес.
Прыняць удзел у акцыі, у прыватнасці, прыбраць сасоннік ад бытавога смецця выказалі жаданне вучні 7 “А” класа (класны кіраўнік Н. В. Лаўрыновіч ) і 8 “А” класа (С. У. Марозава) Шумілінскай СШ № 1. Яны прыйшлі на работу з пальчаткамі і пакетамі. Далучыліся да акцыі і дарослыя – работнікі Шумілінскага лясгаса і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Транспарт у выглядзе трактара прадаставіў таксама лясгас.
Самы маленькі “санітар лесу” шасцігадовы Ягор, сын галоўнага ляснічага лясгаса Дзмітрыя Падлешчука, прачнуўся ў суботу рана дзеля добрай справы. Ён прыехаў на ўборку сасонніка ў Светласельскім з Віцебска. Збіраючы ў пакеты пластыкавыя бутэлькі, абураўся на ўсіх, хто засмеціў сасоннік, і абяцаў сам так ніколі не рабіць.
Па чыстым сасонніку цяпер будзе прыемна гуляць. Схадзіце падыхайце свежым паветрам. Толькі не смецьце. Не трэба.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №79 ад 10.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *