Падпалкоўніку міліцыі Аляксею Захаранкаву сказалі дзякуй за службу

Новости Общество

Дзякуй за сумленную службу

25 кастрычніка ў райвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы праводзілі на пенсію начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў падпалкоўніка міліцыі Аляксея Захаранкава

У органах унутраных спраў Аляксей Васільевіч праслужыў больш за 25 гадоў. Пачынаў міліцыянерам мотаўзводу, затым быў участковым, старшым аператыўным дзяжурным, намеснікам начальніка аддзела-начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Кастрычніцкага РАУС Віцебска. Тры гады таму ўзначаліў Шумілінскі РАУС.
Падзяку за годную і сумленную службу выказалі часова выконваючы абавязкі на пасадзе начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксей Шаховіч, старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, прадстаўнікі сілавых структур раёна, калегі. Граматы, падарункі, кветкі сталі сімвалам пашаны і павагі, якія за гады службы ў міліцыі заслужыў Аляксей Васільевіч Захаранкаў.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №84 ад 29.10.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *