Валерия Богачёва стала призёром конкурса «Спасатели глазами детей»

Безопасность Общество

Вынікі конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”
Валерыя Багачова, вучаніца 2 ”А” класа СШ № 1 г. п. Шуміліна, (на здымку) стала прызёрам абласнога этапу конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, які адбыўся ў пачатку красавіка ў дзіцячай школе мастацтваў № 3 “Маладзік” г. Віцебска. У вобласць быў прадстаўлены малюнак Валерыі пад назвай “Феерверкі і хлапушкі – небяспечныя цацкі”.
Але спачатку Валерыя перамагла на раённым конкурсе, на які былі прадстаўлены 16 вырабаў, 65 малюнкаў і 7 вершаў з устаноў адукацыі нашага раёна. Журы было нялёгка вызначыць прызёраў, якія прадстаўлялі наш раён на абласным этапе конкурсу.
Лепшымі малюнкамі ў раённым конкурсе былі прызнаны работы Маргарыты Шніпавай з Добрынскай школы і Кірыла Бараноўскага з Крывасельскага дзіцячага сада (малодшая група), Анастасіі Васілеўскай і Валерыі Багачовай з СШ № 1 г. п. Шуміліна (сярэдняя ўзроставая група), Марыны Барысенкі з Амбросавіцкай школы і Маргарыты Трафімавай з СШ № 2 г. п. Шуміліна (старэйшая група).
У конкурсе вырабаў лепшымі былі Максім Пашкевіч з раённага цэнтра дзяцей і моладзі і Дар’я Балботкіна з Башнёўскай СШ.
У намінацыі “Верш, сачыненне, апавяданне” перамаглі Максім Кабылкін з Амбросавіцкай сярэдняй школы.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.
Надрукавана ў № 30 ад 15.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *