Останки девяти воинов Красной Армии перезахоронили в Тропино

Актуалии

“Імён герояў мы ніколі не забудзем…”
У пятніцу 14 жніўня на воінскіх могілках у вёсцы Тропіна апошні свой прытулак знайшлі дзевяць воінаў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, якія загінулі ў ліпені 1941 года. Імёны чацвярых з іх вядомы – гэта чырвонаармейцы Ілья Казакоў, Іван Коп’еў, Нурмухамед Алтынгужыеў і Сямён Анянаў.
Колькі іх яшчэ ляжыць у нашай зямлі? Невядомых абаронцаў 1941 года. Тых, хто сваім жыццём бараніў вялікую Радзіму ад ворага, хто сарваў планы “маланкавай вайны”, хто даў магчымасць правесці эвакуацыю людзей і прадпрыемстваў, падрыхтаваць абарону ў глыбіні краіны.
Пра іх, за рэдкім выключэннем,  раней не прынята было гаварыць, але менавіта яны пачалі каваць Вялікую Перамогу 1945 года.
Вайна не хоча вяртаць нам імёны і лёсы загінуўшых салдат. А час няўмольна знішчае сляды былых баёў. Яны аддалі свае жыцці за нас, за нашу будучыню, за нашу свабоду. Таму нам, жывым, трэба ведаць іх імёны.
“492 імя воінаў, якія раней лічыліся невядомымі, ўстаноўлена за апошнія гады і работа ў рамках праекта “Не было безыменных салдат” працягваецца, – гаварыла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. – У гэтым святым месцы мы ўспамінаем салдат, чый подзвіг немагчыма змераць нічым. Нам, нашым нашчадкам трэба раўняцца на іх і быць дастойнымі нашых дзядоў і прадзедаў.  І няхай ніколі нашы дзеці і ўнукі не зведаюць жахаў вайны”.
Словы пашаны воінам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны выказвалі ўсе выступаючыя. Са слязамі на вачах прачытала верш, прысвечаны загінуўшым воінам, васьмігадовая Антаніна Васёха. Кароткую службу за спачын душы загінуўшых воінаў правёў благачынны цэркваў Шумілінскай акругі пратаіерэй Фёдар Пучынскі. Пад гукі Дзяржаўнага гімна Беларусі і стрэлы воінскага салюту астанкі салдат былі аддадзены зямлі. Да магілы кладуцца вянкі і кветкі ад прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, грамадскасці, мясцовых жыхароў. Аддаючы апошні доўг сваім папярэднікам, прайшлі ўрачыстым маршам цяперашнія байцы Узброеных Сіл нашай краіны.
*     *     *
А пачалася гісторыя ў канцы красавіка бягучага года, калі жыхар аграгарадка Кардон Віталь Васёха разам са сваёй дачкой Антанінай хадзілі з металашукальнікам па наваколлях вёскі Мікалаева. На адным з агародаў прылада падла сігнал. На невялікай глыбіні былі знойдзены каска і чалавечыя косці. “Я цікаўлюся гісторыяй і ўжо па касцы зразумеў, што гэта астанкі савецкіх салдат. А калі трапіўся медальён, то ўзрадаваўся ўдвая – можна ўстанавіць імёны загінуўшых”, – расказаў Віталь Васёха. – Я даставаў астанкі з зямлі, а дачушка дапамагала адносіць і складваць іх на краі агарода”.
Віталь звязаўся з 52-м спецбатальёнам. Калі воіны-пошукавікі прыехалі, Віталь паказаў яшчэ адно месца, адкуль раней прагнаў “чорных капальнікаў”. Там былі знойдзены астанкі яшчэ пяці байцоў.
Байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна ў ходзе палявых работ ў раёне вёскі Мікалаева знайшлі астанкі 9 воінаў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якія загінулі ў 1941 годзе. З астанкамі былі знойдзены чатыры салдацкія капсулы-медальёны.
Дарэчы, Віталь выказаў і сваю версію гібелі салдат – хутчэй за ўсё іх забіла, калі яны рыхтаваліся да бою ці змагаліся з ворагам. Забіла адным снарадам, бо яны ляжалі выпадкова, былі ў касках, на поясе замацаваны гранаты. Непадалёк былі знойдзены артылерыйскія снарады. Дарэчы, Іван Коп’еў – артылерыст.
Яшчэ чатыры імя з’явілася на воінскіх могілках, сваякі чатырох байцоў нарэшце даведаліся пра апошняе месца супакою сваіх дзядоў і могуць прыехаць да роднай магілы. А мы будзем памятаць іх імёны і шанаваць подзвіг герояў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Чырвонаармеец КАЗАКОЎ Ілья Герасімавіч, 1918 года нараджэння. Нарадзіўся ў пасёлку Ільінка Кізільскага раёна Башкірскай АССР. Прызваны Абзелілаўскім райваенкаматам у 1941 годзе. Сям’я (бацькі Казаковы Герасім і Таццяна) пражывала ў Башкірыі па адрасе: Абзелілаўскі раён,  в. Бакр-Узяк. Лічыўся прапаўшым без весткі з 2 ліпеня 1941 года.
Чырвонаармеец АЛТЫНГУЖЫН Нурмухамед Алтынгужынавіч нарадзіўся ў 1916 годзе ў в. Ташцімерава Абзелілаўскага раёна Башкірскай АССР. Лічыўся загінуўшым з 28 кастрычніка 1943 года.
Чырвонаармеец артылерыст КОП’ЕЎ Іван Васільевіч нарадзіўся ў 1916 годзе  ў горадзе Беларэцк Башкірскай АССР. Сям’я (бацькі Коп’евы Васіль Пятровіч і Ганна Пятроўна) пражывала ў горадзе Беларэцк на вул. Мацінская, 83. Прызваны Беларэцкім гарваенкаматам у чэрвені 1941 года. Лічыўся прапаўшым без весткі з ліпеня 1941 года.
Чырвонаармеец АНЯНАЎ Сямён Мікалаевіч, 1920 года нараджэння. Ураджэнец в. Рускіна (Русскино) Богаяўленскага сельсавета Карагайскага раёна Молатаўскай  вобласці (зараз Пермскі край, Расія). Прызваны Карагайскім райваенкаматам 13 чэрвеня 1939 года. Сям’я (маці Анянава (Онянава) Еўдакія Сцяпанаўна) пражывала ў с. Рускіна Богаяўленскага сельсавета Карагайскага раёна Молатаўскай вобласці. Лічыўся прапаўшым без весткі са снежня 1941 года.

Надрукавана ў № 64 ад 18.08.2015 г.



2 комментария по теме “Останки девяти воинов Красной Армии перезахоронили в Тропино

  1. Здравствуйте!Проверил указанных в статье воинов.Они до сих пор числятся как пропавшие без вести в ОБД.Почему так получилось?

  2. С. Ермалаеў – сачыце зжа мовай.»…бо яны ляжалі выпадкова» – калька, лепш сказаць ураскід. Або што гэта за словы «Яшчэ чатыры імя»… На якой гэта мове? На грузінскай, узбекскай? Няўжо няма каму выправіць – чацвёра імён?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *