В «Роднике» озимая пшеница «копылянка» дала 50 ц/га

Сельское хозяйство Экономика

Зерне, травы і бульба
У канцы мінулага тыдня ў СФГ “Раднік” убралі  90% зерня да патрэбнага. “Асабліва ўрадзіла азімая пшаніца гатунку “капылянка” – месцамі ўраджайнасць амаль пяцьдзясят цэнтнераў з гектара, – расказала галоўны аграном гаспадаркі Л. М. Прыгун. – Нядрэннае вырасла і азімае жыта: 31 ц/га. За кошт добрага ўраджаю азімых выканалі і перавыканалі дзяржзаказ. На Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў здалі 312 тон зерня (было даведзена заданне 250 тон)”.
А вось ураджай ячменю не парадаваў. Падчас нашага прыезду Віктар Юхнавец (на здымку) прывёз зерне. Ячмень быў дробненькі – сказалася засушлівае лета. Нават некалькі гектараў на палетках ля в. Парэчча перавялі ў кармавую групу.  Пачалі ўбіраць горшыя ўчасткі з тым разлікам, каб потым зерне памяняць на гліфасаты ў “Віцебскаблаграсэрвісе”. “За тону гліфасатаў трэба аддаць каля ста тон зерня, – падлічыла Людміла Мітрафанаўна. – Але без гліфасатаў у сельскай гаспадарцы аніяк, трэба ж своечасова змагацца з пустазеллем, каб атрымаць добры ўраджай”.
Жнівеньскі клопат СФГ “Раднік” – не толькі ўборка зерневых, але і шматгадовых траў. “Намалацілі 1,5 тоны яжы, 6,4 тоны аўсяні-цы лугавой, 8,7 тоны фестулоліума, больш за дзесяць тон аўсяніцы трысняговай, больш за 16 тон райграсу пашавага, – падлічыла Л. М. Прыгун. – Усё насенне траў абмалаціў на камбайне і перавёз на  МАЗе Уладзімір Аглушэвіч. Насенне адпраўляем на сарціроўку на “Віцебскнасентравы”. Там нашы травы прадаюць у сельскагаспадарчыя прадпрыемствы не толькі вобласці, але і ўсёй рэспублікі”.
На думку спецыялістаў, у гэтым годзе ўрадзіў гарох гатунку “заазерскі вусаты” – ураджайнасць амаль 27 цэнтнераў з гектара. На мінулым тыдні ў “Радніку” заставалася ўбраць 20 гектараў кармавога бобу і столькі ж гароху гатунку “міленіум”.
Больш за тыдзень таму ў “Радніку” пачалі капаць бульбу. Гэта яшчэ не масавыя работы. Раннія гатункі прадаюць па заказу ў прадпрыемствы грамадскага харчавання і гандлю раёна і вобласці. У гаспадарцы выкапалі і прадалі 20 тон ранняга гатунку “лілея”. Першую бульбу прадавалі па 5 тысяч рублёў за адзін кілаграм, а зараз – па тры тысячы. Механізатары “Радніка” рыхтуюцца капаць і астатнія раннія гатункі. У прыватнасці, на палетках, дзе пасаджаны “зорачка” і “маніфест”, скасілі бацвінне.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 66 ад 25.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *