В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Сродкі пошліны не па мэтавым прызначэнні
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў ходзе кантролю за выкананнем бюджэтнага заканадаўства ўстанавіў парушэнні пры выкарыстанні сродкаў пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху.
Так, праверкай аднаго з райвыканкамаў Віцебскай вобласці ўстаноўлена выкарыстанне не па мэтавым прызначэнні ў 2014 годзе сродкаў пошліны ў суме амаль12 млрд рублёў, якія былі накіраваны на фінансаванне работ па рэканструкцыі дзвюх вуліц, што не з’яўляюцца працягам дарог з асфальтабетонным і цэментабетонным пакрыццём, чым парушаны патрабаванні Закона “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год”. З пазіцыяй Камітэта пагадзілася Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь – накіраванне сродкаў пошліны на рамонт вуліц, якія пераходзяць у мясцовыя дарогі і якія за межамі населенага пункта не маюць асфальтабетонных і цэментабетонных пакрыццяў, не прадугледжана.
Прынятымі мерамі абмежаваны датацыі раённаму бюджэту на 8,6 млрд. руб. З мэтай папярэджання парушэнняў па іншых раёнах органам улады прапанавана вызначыць пералік вуліц (з улікам патрабаванняў да пакрыцця дарог), рамонт якіх можа весціся за кошт сродкаў пошліны.

Справаздачнасць – у час
КДК Віцебскай вобласці падчас кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устанавіў факты парушэння парадку прадастаўлення дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці аб выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў.
За 3 квартал 2015 года кіраўнікі 4-х прадпрыемстваў не забяспечылі складанне і своечасовае прадастаўленне формы дзяржстатсправаздачнасці 4-нормы ТЭР (Дзяржстандарт) “Справаздача пра вынікі выкарыстання паліва, цеплавой і электрычнай энергіі”. Прычынамі з’явілася не ўстанаўленне адказных за складанне і прадастаўленне справаздачнасці асоб, адсутнасць кантролю за дастаўкай.
Камітэт звяртае ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў, што ўказаныя прычыны тыповыя і з мэтай недапушчэння падобных з’яў нагадвае пра неабходнасць складання і прадастаўлення справаздачнасці рэспандэнтам у вызначаныя тэрміны.
Несвоечасовае прадастаўленне ці непрадастаўленне такой справаздачнасці дзяржорганам (арганізацыям) вядуць да накладання штрафу на службовую і (ці) іншую ўпаўнаважаную асобу ў памеры ад 20 да 80 базавых велічынь.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 88 ад 10.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *