В Шумилинской районной гимназии работает «зелёная школа»

Актуалии Образование Экология

Аб’яднаныя любою да прыроды
Для павышэння экалагічнай свядомасці па ўсім свеце ствараюцца сеткі экалагічных або “Зялёных” школ. Сёння гэтая сетка аб’ядноўвае больш за 40 тысяч школ у 46 краінах свету – ад Вялікабрытаніі з Францыяй да Марока і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Не засталася ў баку і Беларусь. Праца па стварэнні сеткі «Зялёных школ» вядзецца ў нашай краіне з 2010 года і падтрымліваецца сумесным праектам Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН. Распрацаваны адукацыйны экалагічны праект «Зялёныя школы», які  накіраваны на павышэнне экалагічнай культуры як вучняў, так і дарослых.
У праекце «Зялёная школа» бяруць удзел установы агульнай сярэдняй адукацыі, экалагічныя цэнтры для дзяцей і юнацтва Беларусі. На Віцебшчыне працуюць звыш 20 “Зялёных школ”, сёлета яшчэ 25 устаноў, у тым ліку і Шумілінская раённая гімназія, падалі заяўкі на ўдзел у экалагічным праекце.
“Наша гімназія месціцца ў чароўным месцы – лес, возера, – расказвае дырэктар гімназіі Л. У. Маладзечкіна. – Гімназісты займаюць прызавыя месцы на самых прэстыжных конкурсах. А пра багаты раслінны і жывёльны свет, які побач, на жаль, ведаюць мала. Да таго ж упэўнена, што сучасны адукаваны чалавек не можа быць без устойлівага экалагічнага светапогляду.  Таксама мяркуем праз гэты праект  павялічыць нашы міжнародныя сувязі”.
У рамках праекта ў гімназіі  будуць працаваць па  пяці асноўных кірунках: вывучэнне  відавой разнастайнасці раслін і жывёл і спосабаў яе павелічэння; энерга- і водазберажэнне, праца па  памяншэнні адходаў і спосабаў пераапрацоўкі другаснай сыравіны, правядзенне акцый, выстаў, конкурсаў,  экалагічная асвета для мясцовага насельніцтва.
Для атрымання дыплома “Зялёная школа” ўстанове адукацыі неабходна выканаць па выбары шэраг заданняў, прадставіць справаздачу ў Каардынацыйны савет праекта.  Установа адукацыі, якая выканала заданні, атрымлівае статус ”Зялёная школа” з выдачай адпаведнага дыплома першай, другой або трэцяй ступені.
“Нягледзячы на тое, што мы ўключыліся ў праект “Зялёная школа” толькі з пачатку гэтага года, намі ўжо выканана больш чым 30% заданняў, – расказвае настаўніца гімназіі І. У. Кулікава, якая курыруе праект. – Разлічваем атрымаць дыплом першай ступені”.
У гімназіі пачаў працаваць клуб “Крылаты дазор”.  Гімназісты прынялі ўдзел у восеньскіх днях назірання за птушкамі, атрымалі сертыфікат “Выратавальнік арляняці”, вывучылі разнастайнасць дрэў, якія растуць непадалёк ад гімназіі, пасадзілі кедры з  Сібіры каля царквы і ў  Лескавічах, бралі ўдзел у міжнародных экаўроках “Захавальнікі вады”. Ірына Уладзіміраўна падкрэсліла, што ў гімназіі будуць рабіць усё магчымае, каб установа стала адным з цэнтраў экалагічнай адукацыі ў раёне.
Як адзначыла І. У. Кулікава, асаблівая ўвага надаецца заказніку “Казьянскі”. Была арганізавана экскурсія калектыву гімназіі, экскурсанты-эколагі на чале з вядучым спецыялістам заказніка “Казьянскі” Святланай Ільінец пазнаёміліся з прыроднымі, археалагічнымі і гістарычнымі помнікамі. Асаблівае ўражанне пакінула наведванне шматвяковай дубовай алеі. Восенню пабывалі ў заказніку і гімназісты. Дарэчы, транспарт на гэтыя экскурсіі прадаставіла ДРБУ-204. У планах – прадоўжыць даследаванні вучняў Суравенскай школы па вывучэнні і вырашэнні праблем заказніка, наладзіць цеснае супрацоўніцтва з вядомым арнітолагам У. В. Іваноўскім.
У гімназістаў багата цікавых экалагічных ідэй і прапаноў. Тут упэўнены, што, пачынаючы з сябе, можна вырашаць самыя смелыя экала-гічныя праблемы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №93 ад 27.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *