На президиуме Шумилинского райсовета разговор шёл об эффективности работы с населением

Актуалии Президент

Эфектыўнасць работы з насельніцтвам
У панядзелак адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім у якасці асноўнага было разгледжана пытанне “Аб эфектыўнасці работы з насельніцтвам органаў мясцовага кіравання і самакіравання на тэрыторыі Светласельскага сельсавета”. З дакладам па азначанай тэме выступіў старшыня Светласельскага сельскага Савета дэпутатаў В. В. Шчарбакоў.
“Светласельскі сельсавет – асаблівы, – зазначыла ва ўступным слове старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая вяла прэзідыум. – Найперш ён прыгарадны, з усімі выцякаючымі наступствамі, вялікі (па колькасці насельніцтва другі пасля Обальскага с/с), адзіны, на тэрыторыі якога пабудаваны ў свой час два аграгарадкі. І сродкаў у сацыяльныя і вытворчыя аб’екты і на добраўпарадкаванне было ўкладзена нямала. Аднак жыццё ставіць нямала задач і праблем, якія трэба рашаць аператыўна і якасна. І работу з насельніцтвам трэба весці эфектыўную.”
Ірына Мікалаеўна папрасіла Віктара Вікенцьевіча спыніцца ў сваім дакладзе менавіта на тых формах і метадах работы з насельніцтвам, якія, на яго думку, прыносяць неабходны эфект і чакаемы вынік.
У сваёй рабоце сельскі Савет абапіраецца на актыў, акцэнтаваў увагу старшыня Светласельскага сельвыканкама. Найперш гэта старэйшыны і дэпутаты. Так, у 19 населеных пунктах абрана 14 старэйшын, з іх 4 з’яўляюцца дэпутатамі сельскага Савета. 5 старэйшын пенсійнага ўзросту. Абрана 11 дэпутатаў, 7 з іх маюць вышэйшую адукацыю.
Формы работы з насельніцтвам разнастайныя: прыёмы, сустрэчы, справаздачы, святы вуліц, вёсак. Удзел у правядзенні адзіных дзён інфармавання, дні работы з насельніцтвам – найбольш эфектыўная і комплексная форма работы з прыцягненнем спецыялістаў рознай накіраванасці. У ходзе гэтай работы асаблівая ўвага ўдзяляецца ўмовам жыцця адзінока пражываючых грамадзян, пажарнай бяспецы, рашэнню розных пытанняў жыццезабеспячэння. Эфектыўныя, на думку Віктара Вікенцьевіча, такія формы работы, як правядзенне “прамых ліній”, асабістых прыёмаў  грамадзян, а таксама справаздач дэпутатаў Савета перад выбаршчыкамі.
Па словах В. В. Шчарбакова, зручная магчымасць работы з насельніцтвам, асабліва ў зімовы перыяд, – гэта ўдзел у правядзенні Дзён жывёлавода на фермах. Людзі звяртаюцца па розных пытаннях не толькі да старшыні сельсавета, але і да дэпутатаў, старэйшын.
Розныя пытанні, якія тычацца жыццезабеспячэння насельніцтва, разглядаюцца на пасяджэннях сельвыканкама, сесіях сельсавета. З пачатку работы дэпутатаў дваццаць сёмага склікання праведзена 19 сесій, з іх 12 пазачарговых, разгледжана 38 пытанняў, у тым ліку 5 пытанняў – пра выкананне раней прынятых рашэнняў.
На апошнім моманце зрабіла акцэнт І. М. Новікава, азначыўшы, што асаблівы эфект у вырашэнні многіх пытанняў адыгрывае менавіта кантроль за выкананнем прынятых раней рашэнняў. Прычым, рашэнні гэтыя павінны быць канкрэтнымі, з дакладна вызначанымі адказнымі асобамі. Толькі тады будзе вынік і дзейснасць.
У рамках закона аб прафілактыцы арганізавана ў Светласельскім сельсавеце работа савета грамадскага пункта аховы правапарадку (ГПАП). За 10 месяцаў на пасяджэннях саветаў ГПАП разгледжаны 84 чалавекі. Практыкуюцца выязныя пасяджэнні ў працоўных калектывах.
Аднак, нягледзячы на здавалася б такую маштабную і рознапланавую работу з насельніцтвам, праблемы па-ранейшаму ёсць. Хаця дынаміка колькасці зваротаў грамадзян за студзень-кастрычнік 2015 года сведчыць пра аператыўнае рашэнне большасці пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва Светласельскага сельсавета.
В. В. Шчарбакоў у сваім дакладзе акрэсліў і асноўныя праблемы на падведамаснай тэрыторыі. Ёсць пытанні ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, падтрымцы прыватных падсобных гаспадарак, гандлёвым абслугоўванні, добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Не на належным узроўні арганізавана работа дружыннікаў. Нельга пакуль назваць эфектыўнай работу пажарна-тэхнічных камісій прадпрыемстваў. Сур’ёзнай застаецца праблема супрацьпажарнага стану суб’ектаў гаспадарання. Згадзіўся старшыня сельсавета, што не ў поўнай меры для аператыўнага вырашэння ўзнімаемых насельніцтвам пытанняў выкарыстоўваюцца магчымасці “прамых і гарачых тэлефонных ліній”. “Будзем старацца працаваць больш плённа, будзем удасканальваць сваю работу”, – падсумаваў дакладчык.
Па абмяркоўваемым пытанні была прынята разгорнутая пастанова.
Па другім пытанні “Аб выкананні рашэння Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў ад 19 верасня 2014 года № 23 “Аб рэалізацыі ў раёне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава. Была прынята адпаведная пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №93 ад 27.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *