Участковыя камісіі прыступаюць да работы

Актуалии

Участковыя камісіі прыступаюць да работы
Учора адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім быў зацверджаны склад участковых камісій. Адкрываючы пасяджэнне, выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў адзначыў, што пытанне важнае, бо на ўчастковыя камісіі кладзецца асноўны цяжар па правядзенні выбараў Прэзідэнта краіны, яны непасрэдна працуюць з выбаршчыкамі.
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў паведаміў, што ў раёне прапанавана стварыць 32 участковыя камісіі. У залежнасці ад колькасці выбаршчыкаў на ўчастку для галасавання, у склад камісій прапанавана ўключыць ад 5 да 11 членаў. Усяго ў склад участковых камісій вылучаны 251 чалавек, усе яны ўключаны ў склад камісій.
Ад працоўных калектываў вылучана 21,9% кандыдатур, ад грамадзян – 20,7%, найбольшая колькасць членаў камісій вылучана грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі – 57,4%.
Сярод грамадскіх арганізацый самымі актыўнымі былі прафсаюзы, якія прапанавалі 68 кандыдатур, раённыя арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускага саюза жанчын вылучылі па 20 чалавек, ГА “Белая Русь” і Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў – па 17.
Пасля абмеркавання было прынята рашэнне аб утварэнні ўчастковых камісій.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 67 ад 28.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *