На совещании в райисполкоме

Актуалии Президент Экология Экономика

Нарада ў райвыканкаме: Дваццаць пяць выездаў за тры дні
Усталявалася сонечнае цёплае надвор’е, і за тры дні пажарная служба раёна 25 разоў выязджала на тушэнне сухой расліннасці. Такія лічбы агучыў на нарадзе ў райвыканкаме начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч.

Ён расказаў пра небяспеку і адказнасць за выпальванне травы, падкрэсліў, што ў дадзенай сітуацыі павінны быць у поўнай гатоўнасці тэхніка і сродкі тушэння агню ў сельгасарганізацыях і на прадпрыемствах раёна.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, які праводзіў нараду, падтрымаў пазіцыю РАНС. Разглядаліся бягучыя пытанні сельскагаспадарчай вытворчасці. Неабходна актывізаваць падрыхтоўку да пашавага перыяду ўтрымання жывёлы: завяршыць рамонт перасоўных даільных установак, домікаў для пастухоў, электрапастухоў, іншага абсталявання. На працягу тыдня трэба пачынаць выганяць цёлак на няўдобіцы.
Былі разгледжаны пытанні вытворчасці малака – “плюсуе” толькі “Прыдзвінскі”, іншым гаспадаркам нечым пахваліцца. У цэнтры ўвагі былі праблемныя пытанні падрыхтоўкі тэхнікі да веснавых палявых работ.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *