Вопрос инвестиций в экономику района рассмотрен на заседании Шумилинского райисполкома

Главное Новости Экономика

Інвестыцыі – рух наперад

На развіццё эканомікі раёна за 1 паўгоддзе 2023 года накіравана 16 763 тыс. руб. інвестыцый у асноўны капітал, або 121,8% да адпаведнага перыяду 2022 года пры заданні 116%.  У прамысловасці аб’ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 6275 тыс. руб. (тэмп росту 744,4%), у будаўніцтве – 2854 тыс. руб. (162%), у сельскай гаспадарцы – 3001 тыс. руб. (89,8%).

Нягледзячы на тое, што заданне раёнам выканана, нагоды для самазаспакаення мала, падкрэсліў старшыня райвы-канкама Сяргей Галынчык на адкрытым пасяджэнні райвыканкама, дзе абмяркоўвалася інвестыцыйная дзейнасць і работа будаўнічага комплексу Шумілінскага раёна. Так, напалову зніжаны аб’ёмы капітальных укладанняў па арганізацыях рэспубліканскага падпарадкавання, не выйшлі на мінулагодні паказчык арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці. Ды і ў цэлым перавышэнне ўзроўню інвестыцый адпаведнага перыяду 2022 года забяспечылі 19 арганізацый з 42. А ні для каго не адкрыццё, што інвестыцыі – рух наперад, галоўная ўмова для развіцця рэгіёна, яго эканамічнай стабільнасці.

Па словах начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Галіны Калыхан, якая прааналізавала работу па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал, сярод арганізацый найбольшыя аб’ёмы інвестыцый асвоены ААТ «Обальскі керамічны завод». Лічба салідная – 5608 тыс. руб. (1849,8%). Высокі паказчык мае раённы ўчастак РУП «Белтэлекам» – 1249 тыс. руб. (506,1%).

Дакладчык падрабязна спынілася на кожным інвест-праекце і мерапрыемствах, якія рэалізуюцца сёлета (9 пазіцый). Агучаны і праекты, якія знаходзяцца ў стадыі перадпраектнай падрыхтоўкі. Старшыня райвыканкама зрабіў заўвагу, што ў раёне недастаткова інвестпраектаў па стварэнні новых вытворчасцяў, арганізацыі не-дастаткова працуюць з банкамі.

Сёлета захоўваюцца высокія рызыкі скарачэння капітальных укладанняў у інфраструктурныя праекты. У сувязі з чым справаздачы трымалі кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе сёлета рэалізуюцца інвестпраекты – Аляксей Крыўко (Шумілінская ПМК-70), Сяргей Ляўшоў (ОКЗ), Святлана Тасмінская (УКС Гарадоцкага раёна).

Магчымасці для інвестыцый у раёне маюцца. На продаж выстаўлена шмат аб’ектаў-інвестпляцовак – будынкі былых устаноў адукацыі, вытворчыя аб’екты райаграсэрвісу, зямельныя ўчасткі, якія можна выкарыстоўваць для розных мэт. Галоўная задача – прыцягнуць увагу інвестараў да аб’ектаў.

Кіраўнік раёна паставіў задачу ўсім службам райвыканкама працаваць з інвестарамі, рэкла-маваць аб’екты, прывабныя для інвестыцый. Без прыцягнення новых інвестыцый немагчыма далейшае развіццё раёна, яго вытворчай і сацыяльнай сфер, падкрэсліў Сяргей Галынчык.

Пры абмеркаванні работы будаўнічага комплексу адзначана, што на 2023 год Шумілінскаму раёну даведзена заданне па будаўніцтве і ўводзе ў экс-плуатацыю агульнай плошчы жылля ў аб’ёме 1700 кв.м. За шэсць месяцаў уведзена ў эксплуатацыю індывідуальнымі забудоўшчыкамі 9 жылых дамоў агульнай плошчай 1 159 кв. м. жылля (пры заданні 1100 кв. м.). Сёлета запланаваны ўвод у эксплуатацыю толькі індывідуальных жылых дамоў. У стадыі будаўніцтва на тэрыторыі раёна знаходзяцца 62 індывідуальныя жылыя дамы, праўда, толькі 20% з іх маюць высокую ступень гатоўнасці. Гэта добры зачын пад праграму жыллёвага будаўніцтва на 2024 год.

На 2023 год Шумілінскаму раёну даведзена заданне па праектаванні і будаўніцтве 40-кватэрнага жылога дома ў завулку Угнявёнка агульнай плошчай 2000,0 кв. м., які плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2024 годзе.

Па крыніцах фінансавання інвестыцыі ў асноўны капітал прыцягваліся:
за кошт уласных сродкаў арганізацый – 51%, за кошт сродкаў кансалідаванага бюджэту – 30,7%, крэдытаў банкаў – 0,05%, сродкаў насельніцтва – 11,1%, іншых крыніц – 7,15%. Прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове прыцягнута 734,6 тыс. долараў (летась – 191,1 тыс. долараў) – ТАА «Славянскі прадукт» на рэінвеставанне.

У Шумілінскім раёне рэалізуецца план індустрыялізацыі да 2025 года. Партфель інвестпраектаў, уключаных у План індустрыялізацыі, прадстаўлены 19 праектамі з агульным аб’ёмам інвестыцый больш за 37 мільёнаў рублёў. З іх 9 праектаў на агульную суму інвестыцый 14 901,2 тыс. руб. прадугледжваюць стварэнне новых вытворчасцяў (прадпрыемстваў).

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *