В Шумилинском райисполкоме прошёл приём учеников-победителей республиканских и областных олимпиад, конференций, соревнований и их педагогов

Актуалии Образование Президент

Стымул для далейшых перамог
Радасцю і гонарам свецяцца вочы школьнікаў. Яшчэ б, яны сталі пераможцамі рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, канферэнцый, спаборніцтваў, і сёння іх на ўрачысты прыём запрасіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Задавальненне чытаецца і на тварах настаўнікаў, якія вялі дзяцей да перамог.  Многія з іх ужо не першы і не другі раз на такой пачэснай сустрэчы, якая стала яшчэ адной добрай традыцыяй у раёне.
Падтрымка адораных дзяцей у нашай краіне мае дзяржаўнае значэнне, гаворыць кіраўнік раёна, выхаванне талентаў з’яўляецца важнейшай дзяржаўнай задачай, бо таленавітая моладзь — стратэгічны запас дзяржавы.
У раёне ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы, падкрэслівае В. А. Падляшчук, каб кожнае дзіця магло раскрыць і развіць свае здольнасці. Ён выказвае надзею, што гэтыя здольнасці ў будучым дзеці рэалізуюць на карысць свайго раёна, сваёй краіны.
Што ні кажыце, а прыемна, калі кіраўнік раёна паціскае менавіта табе руку, менавіта табе кажа “Малайчына”, а ў дадатак уручае ўдзячны ліст, канверт з матэрыяльным падмацаваннем. Пасля гэтага хочацца працаваць яшчэ лепш.
Так, такія сустрэчы — гэта стымул для ўдасканалення, для паляпшэння вынікаў, гаворыць настаўніца матэматыкі СШ №1 Н. У. Лузгіна. Яна адзначае, што ў школе сёння ёсць усе ўмовы для паспяховай вучобы і работы, было б жаданне, і калі жаданні вучня, настаўніка і бацькоў супадаюць, прыходзіць поспех.
А вучаніца гэтай жа школы Таццяна Долгая дадае, што ў кожнага вучня ёсць выбар: вучыцца, спасцігаць і дабівацца вынікаў ці праседжваць урокі, а веды — той багаж, які чым больш важкі, тым лягчэй несці.
І з гэтым нельга не пагадзіцца.
На ўрачысты прыём да старшыні раённага выканаўчага камітэта былі запрошаны:
Пераможцы абласной алімпіяды 2011 года:
Па матэматыцы: Дзіяна Байдакова — вучаніца СШ №1;
Па грамадазнаўству: Андрэй Казаравец і Таццяна Долгая з СШ №1;
Па гісторыі: Аляксей Бурлакоў з СШ №1;
Па рускай мове і літаратуры: Анастасія Сцепаненка з раённай гімназіі.
Настаўнікі, якія падрыхтавалі пераможцаў абласной алімпіяды 2011 года:
Ніна Уладзіміраўна Лузгіна — настаўніца матэматыкі СШ №1;
Сяргей Яўгенавіч Сахончык — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства СШ №1;
Вольга Мікалаеўна Бяляева — настаўніца рускай мовы і літаратуры раённай гімназіі.
Пераможца рэспубліканскага конкурсу мастацкіх работ “Сокал-пустальга — птушка года 2011” і настаўнік, які падрыхтаваў пераможцу:
Раман Зязюлька і Галіна Уладзіміраўна Зязюлька — Суравенская базавая школа.
Пераможца першынства Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў і трэнер, які падрыхтаваў пераможцу:
Арцём Сачыўка — Обальская СШ і Пётр Васільевіч Ганушчанка, трэнер-выкладчык Шумілінскай ДЮСШ.
Пераможцы першынства Рэспублікі Беларусь (дзіцяча-юнацкая ліга) па валейболе сярод юнакоў 1997 года:
Пётр Лазука — СШ №1;
Дзмітрый Ананьеў — СШ №1;
Арцём Масько — СШ №1;
Дзяніс Кляцкоў — СШ №1;
Аляксей Аляшкевіч — СШ №1;
Віталь Грузневіч — раённая гімназія;
Антон Сілін — СШ №1;
Мікіта Паўлікаў — СШ №1;
Канстанцін Прохараў — СШ №1;
Яўген Цырулік — СШ №1;
Трэнер-выкладчык, які падрыхтаваў пераможцаў першынства Рэспублікі Беларусь (дзіцяча-юнацкая ліга) па валейболе сярод юнакоў 1997 года:
Анатоль Яўгенавіч Завадскі — Шумілінская ДЮСШ.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *