За грядки под балконом — штраф от 1 до 3 миллионов

Актуалии Закон Общество

Не садзіце цыбулю пад балконам
З першага студзеня бягучага года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 431 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленню адносін у вобласці ліквідавання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў”. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання адносін у вобласці аховы і выкарыстання земляў карыстальнікамі зямельных участкаў, прадастаўленых ім для будаўніцтва і  абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Карыстальнікі зямельных  участкаў, якія прадстаўлены для будаўніцтва і абслугоўвання дома (зарэгістраванай кватэры ў блакіраваным жылым доме) маюць права на аснове рашэння мясцовага выканаўчага камітэта адначасова з выкарыстаннем зямельных участкаў па асноўнаму мэтаваму прызначэнню выкарыстоўваць гэтыя ўчасткі для прадпрымальніцкай дзейнасці, калі гэта не супярэчыць санітарным, супрацьпажарным, будаўнічым і іншым нормам. Пры гэтым зямельны падатак (арэндная плата) за зямельны ўчастак разлічваецца зыходзячы з кадастравай вартасці зямельнага ўчастка па віду яго функцыянальнага выкарыстання кожнай з яго частак.
Невыкарыстанне зямельнага ўчастка на працягу тэрміну, устаноўленага заканадаўчымі актамі, пагражае грамадзянам штрафам у памеры да дзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да дваццаці пяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да ста базавых велічынь.
Парушэнні парадку зняцця, выкарыстання і захавання ўрадлівага слою глебы пры правядзенні работ, звязаных з парушэннем земляў або невыкананне абавязковых мерапрыемстваў па ахове зямельнага ўчастка ад воднай, ветравай эрозіі  пагражаюць грамадзянам штрафам у памеры да дваццаці базавых велічынь, індывідуальнаму прадпрымальніку – да ста базавых велічынь, юрыдычнай асобе – да трохсот базавых велічынь.
Катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі для пасадкі гародніны каля шматпавярховых жылых дамоў у г. п. Шуміліна па наступных адрасах: вул. Юбілейная каля дамоў №№ 27, 27А, 27Б, 37, 39, 41, 43, 47, 49, 53-77, 10, 12, 22, 28; вул. Кароткіна каля дамоў пад №№ 11, 18, 22, 24; вул. Ленінская каля дамоў пад №№ 10, 12, 16, 9, 19; вул. Сіпко каля дамоў №№ 35, 37, 39, 41, 43; вул. 70 год БССР каля дамоў пад №№ 2, 4, 6, 8, 10, 12, 14, 16; вул. Кааператыўная каля дома № 4; вул. Шумілінская каля дома № 2.
Жыхарам Шуміліна, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для агародніцтва, прапаноўваюцца зямельныя ўчасткі, размешчаныя ва ўрочышчы Дзюбянка, у раёне вуліцы Камунальнай, на ўчастку каля дома № 20 па вул. Кароткіна, на ўчастку па вул. Сіпко за домам № 55 або ў раёне возера. Па гэтых пытаннях трэба звяртацца з пісьмовай заявай у сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Шумілінскага райвыканкама (вул. Кароткіна, 10, першы паверх, каб. 115, час работы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, субота – з 9.00 да 12.00).
У выпадку, калі грамадзянін выкарыстае зямельны ўчастак для пасадкі гародніны без дазволу райвыканкама, за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
З. АЛЮЛІНА, начальнік землеўпарадкавальнай службы Шумілінскага райвыканкама.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *