В сельхозпредприятиях Шумилинского района набирает темпы посевная

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

“Справіцца ў мінімальны тэрмін”
С. П. Басаў, дырэктар КУСГП “Сіроцінскі”:
–  Па ўсяму бачна, што вясна пройдзе дружна і хутка. І ў выйгрышы застанецца той, хто не праспіць у шапку, хто справіцца з пасяўной у мінімальны тэрмін.
Нядаўна аглядалі з аграномам палеткі. Азімыя зерневыя і рапс перазімавалі нядрэнна, перасяваць прый-дзецца каля 10% плошчаў. Трэба прыступаць да падкормкі азімых. Але вось тут у нас праблема – гаспадарка не мае ні “Расы”, ні “Дзвіны”. Адзін выхад – пазычыць агрэгат у іншай гаспадарцы. Але ж там самі працуюць, а агратэхнічныя тэрміны не чакаюць. Таму вельмі спадзяемся на падтрымку райсельгасхарчу ў набыцці гэтага неабходнага агрэгата.
Наш калектыў настроены на сур’ёзную работу. План веснавой сяўбы ў нашай гаспадарцы складае 1330 гектараў, у тым ліку 650 гектараў зерневых. Спадзяемся, што  з пасяўной справімся хутка, толькі б надвор’е не падвяло. Пачаць сяўбу мяркуем з сіроцінскай зоны, з меліяраваных палеткаў.
У. С. Мальгін, в. а. галоўнага інжынера:
–  Нашы механізатары самі займаліся рамонтам большасці трактароў.  Гаспадарка выдзеліла грошы, каб купіць запчасткі да глебаапрацоўчай тэхнікі. Адрамантавалі чатыры культыватары. Напагатове тры пасяўныя агрэгаты. Ёсць тры МТЗ-3022, шэсць трактароў МТЗ-1221, адзін К-700. Аднак патрабуюць рамонту яшчэ два энерганасычаныя трактары, на рамонт якіх трэба каля 80 мільёнаў рублёў.
Зараз паскоранымі тэмпамі вывозім з базы азотныя, фосфарныя і калійныя ўгнаенні.
“Хутка прыступім да пасадкі бульбы”
Ю. В. Сямёнаў, кіраўнік СФГ “Раднік”:
– Пасеялі першыя 15 гектараў ячменю (наша размова адбылася 23 красавіка – рэд.). Выбіраем сухія ўчасткі, спяшаемся, бо вясна будзе вельмі кароткай і хутка перарасце ў лета. Так што паралельна з зерневымі і зернебабовымі, якіх трэба пасеяць 350 гектараў, будзем весці сяўбу іншых культур. Хутка прыступім да пасадкі ранніх гатункаў  бульбы. Чакаць няма чаго, бо  пасадзіць 150 гектараў другога хлеба (а гэта 500 тон бульбы) за тыдзень не ўправішся. Прыспешвае і сяўба галегі ўсходняй. Адпрацоўваем тэхналогію вырошчвання соі – яе ў гэтым годзе пасадзім 10 гектараў.
Тэхнічная база гаспадаркі нармальная. Ёсць тры пасяўныя агрэгаты. Вядома, не адмовіліся б ад МТЗ і некалькіх дыскатараў. Але ў гэтым годзе, па ўсім бачна, будзем спраўляцца той тэхнікай, што ёсць.
Л. М. Прыгун, галоўны аграном:
– Зараз рабочае месца агранома – на палетках. Працуем увесь светлавы дзень. Спяшаемся хутчэй адсеяць зерневыя, каб прыступіць да іншых культур. Галоўнае – паспець у агратэхнічныя тэрміны. Механізатары працуюць у напружаным рытме.
Дарэчы, “Раднік” будзе вырошчваць і гародніну – саджаем у гэтым годзе па пяць гектараў капусты і чырвоных буракоў, тры гектары морквы. У гаспадарцы ёсць гароднінная сеялка дакладнага высеву. Усе віды гародніны вырошчваем безрасадным спосабам.
Гутарку вяла Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *