Шчаслівая вясна Аляксея Зімяніна

Актуалии Людзі і лёсы Молодёжь Сельское хозяйство

Шчаслівая вясна Аляксея Зімяніна
Сёлетняя вясна для маладога механізатара КУСГП “Мішневічы” Аляксея Зімяніна, можна сказаць, была шчаслівай  – упершыню перамог у раённым спаборніцтве сярод маладых механізатараў.
На рахунку 25-гадовага Аляксея амаль 700 гектараў палеткаў, якія на сваім трактары МТЗ-3022 ён падрыхтаваў да сяўбы.  Малады механізатар прыйшоў працаваць у родную гаспадарку пасля заканчэння Ульскага ліцэя. Атрымаў адразу тры прафесіі – зваршчыка, слесара і механізатара. Так што з лёгкасцю спраўляецца з рамонтам трактара самастойна. Ну, а па тэхналогіі апрацоўцы палёў яго настаўнікам быў мясцовы механізатар Аляксандр Новік, дарэчы, таксама неаднаразовы пераможца раённых спаборніцтваў.
Павіншаваць Аляксея Зімяніна з перамогай, пажадаць яму далейшых поспехаў у рабоце і ўручыць падзячны ліст  прафсаюза работнікаў АПК “За высокія паказчыкі ў вясенне-палявой кампаніі” ва ўрочышча Заўсыска прыехалі начальнік райсельгасхарчу В. У. Коваль, в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун і дырэктар КУСГП “Мішневічы” М. Г. Цікавенка.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 44 ад 09.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *