Комитет госконтроля информирует: нет порядка с пустующими и ветхими домами

Вестник Комитета госконтроля

Як рэалізуецца Указ №100?
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці правёў маніторынг па пытанні эфектыўнасці мер, прымаемых мясцовымі органамі ўлады Віцебскай вобласці, па скарачэнні колькасці пустуючых і старых (лядашчых) дамоў у сельскай мясцовасці.

Адзначана невыкананне асобнымі райвыканкамамі вусных патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2012 №100). Не забяспечваліся своечасовы агляд пустуючых дамоў, іх уключэнне ў рэгістры ўліку і падача ў суд адпаведных заяў.
Так, напрыклад, на тэрыторыі Чашніцкага раёна ў перыяд з 1 студзеня 2013 года па 29 чэрвеня 2016 года не было выяўлена ніводнага пустуючага дома. Разам з тым пры абследаванні тэрыторыі толькі аднаго Празямлянскага сельсавета Камітэтам вобласці было выяўлена 7 няўлічаных пустуючых дамоў. Пры правядзенні па прапанове Камітэта вобласці работнікамі райвыканкама абследавання ў іншых сельсаветах раёна было выяўлена дадаткова 13 пустуючых дамоў.
Таксама адзначана нязначная колькасць выяўленых пустуючых дамоў у Бешанковіцкім (5 дамоў), Дубровенскім (6), Браслаўскім (19) і Талачынскім (26) раёнах. Пры гэтым у Докшыцкім раёне за аналагічны перыяд было выяўлена 618 пустуючых дамоў, у Пастаўскім – 339, Расонскім – 278, Аршанскім – 276, Гарадоцкім – 274.
У цэлым згодна з інфармацыямі за 2013-2015 гг. колькасць пустуючых і лядашчых дамоў на тэрыторыі вобласці павялічылася нязначна (пустуючых – з 1105 да 1108, ці на 0,3%, лядашчых – з 622 да 641, ці на 3,1%). Разам з тым у асобных раёнах іх колькасць павялічылася ў разы.
Так, у Аршанскім раёне за 2013-2015 гг. колькасць пустуючых дамоў павялічылася ў 2,2 раза, лядашчых – у 2,3 раза (з 45 да 97 і з 42 да 97), у Расонскім – у 2 разы і 2,6 раза (з 58 да 118 і з 7 да 18), у Верхнядзвінскім – у 3,1 раза і 1,2 раза (з 26 да 81 і з 25 да 29) адпаведна.
Асноўнай прычынай росту колькасці пустуючых дамоў з’яўляецца адсутнасць рашэнняў райвыканкамаў аб іх далейшым выкарыстанні альбо аб зносе ў выніку непрыняцця мер па ўключэнні дадзеных дамоў у рэгістр уліку пустуючых дамоў і (ці) падачы заяў у суд аб прызнанні пустуючага дома безгаспадарчым і перадачы яго ва ўласнасць адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Так, напрыклад, на момант маніторынгу ў рэгістр уліку пустуючых дамоў не быў уключаны ні адзін з існуючых на тэрыторыі раёна пустуючы дом у Докшыцкім (на 1 чэрвеня 2016 г. мелася 93 пустуючыя дамы), Дубровенскім (75), Шумілінскім (47), Ушацкім (38), Браслаўскім (29), Полацкім (15) і Глыбоцкім (14) раёнах. Нязначная колькасць дамоў, уключаных у рэгістр уліку пустуючых дамоў, у Віцебскім (у рэгістр уключана 4 з 75 выяўленых у 2013-2016 гг. пустуючых дамоў) і Гарадоцкім (5 з 274) раёнах. У цэлым згодна з інфармацыямі райвыканкамаў на 1 чэрвеня 2016 г. у рэгістры ўліку пустуючых дамоў было ўключана толькі 254 з 1414 пустуючых дамоў, што меліся ў вобласці на ўказаную дату. Як вынік, райвыканкамамі не прымаліся рашэнні аб далейшым выкарыстанні пустуючых дамоў альбо пра знос.
Дапускаліся факты неэфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў, якія вызваліліся пасля зносу пустуючых і лядашчых дамоў.
У мэтах выпраўлення дадзенай сітуацыі інфармацыя пра вынікі маніторынгу накіравана ў Віцебскі аблвыканкам для прыняцця мер рэагавання.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №59 ад 28.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *