Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Рэгістрацыя нерухомасці
КДК Віцебскай вобласці ў ходзе маніторынгу ўстанавіў факты непрыняцця асобнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў поўным аб’ёме мер па забеспячэнні дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ектаў нерухомасці, што знаходзіцца ў дзяржаўнай маёмасці.
Так, у сілу патрабаванняў пастановы Саўміна ад 20.06.2009 №800 работа па дзяржрэгістрацыі ўсіх аб’ектаў нерухомасці павінна была быць завершана да 1 студзеня 2014 года. Пры гэтым на 1 студзеня 2016 года, праз 2 гады пасля вызначанага тэрміну, у вобласці заставаліся незарэгістраванымі каля 40 тысяч аб’ектаў (30419 з 70364).
Крайне нізкімі тэмпамі работа вялася ў 10 раёнах: Шумілінскім – на 1 студзеня 2016 года запланаваныя мерапрыемствы былі выкананы толькі на 6,2% (не зарэгістравана 5169 з 5511 аб’ектаў), Гарадоцкім – 8,5%, Віцебскім – 12,6%, Лёзненскім – 15,6%, Пастаўскім – 18,3%, Аршанскім – 22,4%, Дубровенскім – 25,3%, Талачынскім – 26,7%, Расонскім – 28,9% і Лепельскім – 29,1%.
Больш таго, у ходзе маніторынгу 19 райвыканкамаў (за выключэннем Шумілінскага і Дубровенскага) падалі ў КДК несапраўдныя звесткі пра фактычную колькасць патрабуючых рэгістрацыі аб’ектаў нерухомасці (занізілі на 9,4 тыс. колькасць патрабуючых рэгістрацыі жылых памяшканняў).
У мэтах забеспячэння няўхільнага выканання патрабаванняў заканадаўства Камітэтам дзяржкантролю накіравана адпаведная інфармацыя ў Віцебскі аблвыканкам для прыняцця мер рэагавання.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №57 ад 22.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *