Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

А ці быў студатрад?
Былі выяўлены парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Аказалася, што ёсць арганізацыі, якія заключылі дагаворы на прыцягненне да работы студатрадаў, а з даходаў удзельнікаў такіх атрадаў не выплачвалі абавязковыя страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Не заўжды забяспечвалася мэтавае накіраванне сродкаў, якія вызваліліся пры выкарыстанні ільгот па разліках з бюджэтам, на развіццё дзейнасці студатрадаў.
Бывала, што ў склад такіх атрадаў уключаліся штатныя супрацоўнікі арганізацыі, што прымала дадзеныя атрады, а таксама адзін і той жа навучэнец мог быць залічаны ў некалькі атрадаў, якія адначасова функцыянуюць. Таксама было ўстаноўлена, што па заключаным з арганізацыяй дагаворы студатрад, які павінен быў складацца з 10 чалавек і займацца прыцягненнем новых абанентаў інтэрнэт-правайдэра, не быў сфарміраваны і работы не выконваў.
Дапушчаныя парушэнні з’явіліся вынікам аслабленага кантролю і неналежнай каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў з боку Віцебскага абкама ГА БРСМ. У адрас арганізацый, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства, накіраваны патрабаванні аб ухіленні парушэнняў і вяртанні сродкаў у бюджэт.

Свабодная зямля
Старшыня сельвыканкама ў Полацкім раёне не забяспечваў паўнату і праўдзівасць інфармацыі пра наяўнасць свабодных зямельных участкаў, якія могуць быць выдзелены грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў.
Варта адзначыць, што дадзеныя зямельныя ўчасткі размешчаны паблізу Полацка і Наваполацка, што значна павышае іх прывабнасць для патэнцыйных забудоўшчыкаў. Да нядбайнага старшыні прыменена адміністрацыйная адказнасць.

Трынаццаць  крымінальных  спраў
КДК праверыў Аршанскае райспажыўтаварыства, якое на працягу апошніх год не выконвала даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця і мела значныя страты. Напрыклад, тэмп росту рознічнага тавараабароту за 2016 год склаў 87% пры даведзеным аблспажыўтаварыствам заданні 102%, за першае паўгоддзе 2017 года – 50,6% пры заданні 101%. Страты па выніках работы склалі адпаведна 1194 тыс. руб. і 438 тыс. руб.
У шэрагу магазінаў адсутнічалі ў продажы тавары першай неабходнасці: кісламалочная прадукцыя, тварог і тварожныя вырабы, смятана, ёгурты, сыры цвёрдыя, плаўленыя, маргарынавая прадукцыя, яйкі, макароны айчыннай вытворчасці, кава, піва, лікёра-гарэлачныя вырабы, віно, мыла гаспадарчае, тытунёвыя вырабы і шэраг іншых тавараў. Прыём наяўных грашовых сродкаў і выкарыстанне паступіўшай у касу таварыства гандлёвай выручкі ажыццяўляліся з парушэннем вызначанага парадку.
Пры закупцы ў насельніцтва лому і адходаў чорных металаў нарыхтоўшчыкам другаснай сыравіны ў ведамасцях падаваліся ілжывыя звесткі пра здатчыкаў.
Неаднаразова дапускалася наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці за пастаўленыя алкагольныя напоі. За наўмыснае ўхіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці па ўступіўшай у законную сілу пастановы суда ў адносінах да вінаватых асоб узбуджана 13 крымінальных спраў. Таксама па выніках праверкі 17 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 28 – да дысцыплінарнай.
Падрыхтавалі Наталля Чарнічэнка, Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №69 ад 05.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *