Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Фіктыўная інвентарызацыя
Шэраг парушэнняў заканадаўства пры распараджэнні маёмасцю выявіў КДК Віцебскай вобласці пры праверцы Аршанскай цэнтральнай раённай паліклінікі.
Некалькі год запар інвентарызацыя актываў праводзілася, можна сказаць, фіктыўна. І калі КДК патрабаваў правесці пазапланавую інвентарызацыю, выявілася звыш 70 няўлічаных аб’ектаў асноўных сродкаў агульным коштам 158 тыс. рублёў.
Установа не выконвала заканадаўства і пры здачы ў арэнду дзяржмаёмасці. Перадача ў арэнду рабілася без адпаведнага дазволу райвыканкама. Акрамя таго, праверкай зафіксаваны парушэнні заканадаўства ў сферы дзяржзакупак, парадку вя-дзення кнігі заўваг і прапаноў, пры эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў, выкарыстанні пазабюджэтных сродкаў.
Па выніках праверкі забяспечана эканомія сродкаў бюджэту ў суме 96,8 тыс. руб. За дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 20 работнікаў установы, да адміністрацыйнай – установа і 15 службовых асоб.

Далучэнне не па правілах
КДК Віцебскай вобласці падчас правядзення кантрольных мерапрыемстваў выявіў шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі і правядзенні ў 2013-2016 гг. работ па далучэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў да адкрытых акцыянерных таварыстваў у Аршанскім, Бешанковіцкім, Віцебскім, Пастаўскім, Полацкім, Ушацкім і Чашніцкім раёнах, а таксама ў горадзе Наваполацку.
Зараз згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2016 №320 “Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці” на тэрыторыі вобласці праводзіцца работа па рэарганізацыі ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”, ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў” і ААТ “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў” шляхам далучэння да іх 37 сельгасарганізацый. У сувязі з гэтым для прыняцця мер папераджальнага характару КДК інфармаваў Віцебскі аблвыканкам пра выяўленыя парушэнні..

На перадапошнім месцы ў рэспубліцы
На калегіі КДК Віцебскай вобласці 20 снежня ў рэжыме відэаканферэнцсувязі з удзелам намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама А. Мацкевіча, начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама і кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, кіраўнікоў ДУ “Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” і Віцебскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў, галоўных урачоў раённых і гарадскіх цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, старшыняў гар(рай)выканкамаў і намеснікаў па эканоміцы, а таксама іншых службовых асоб, у чые абавязкі ўваходзяць пытанні кантролю за дзейнасцю гандлю, кіраўнікоў буйных гандлёвых арганізацый разгледжана пытанне “Аб ацэнцы мер па выкананні суб’ектамі гаспадарання заканадаўства пры ажыццяўленні рознічнага гандлю, гандлёва-вытворчай дзейнасці і грамадскага харчавання, павелічэнню ўдзельнай вагі рэалізацыі айчынных тавараў у агульным аб’ёме продаж”.
Адзначана, што за 10 месяцаў 2016 года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ў Віцебскай вобласці не забяспечана станоўчая дынаміка тэмпаў росту рознічнага тавараабароту (зніжаны да 93,7%, у тым ліку арганізацыямі спажывецкай кааперацыі – да 80,5%) і па дадзеным паказчыку вобласць знаходзіцца на перадапошнім месцы ў рэспубліцы.
Камітэтам вобласці адзначана нездавальняючая арганізацыя работы па насычэнні гандлёвай сеткі шырокім асартыментам айчынных тавараў, удзельная вага рэалізацыі якіх у апошнія гады зніжаецца.
Калегіяй КДК вобласці дадзены абавязковыя да выканання канкрэтныя даручэнні органам улады, арганізацыям і ведамствам для прыняцця мер рэагавання па прыцягненні вінаватых да адказнасці, паляпшэнні гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, ажыццяўленні папераджальнага кантролю і недапушчэнні парушэнняў у далейшым.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №101 ад 27.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *