Штраф от 10 до 40 БВ ждёт поджигателей сухой травы

Безопасность Экология

За выпальванне сухой расліннасці – штраф
Кожны год пажаранебяспечны сезон пачынаецца менавіта з сельскагаспадарчых палаў, калі падпальваецца мінулагодняя трава.

Агонь часта пераходзіць на лясныя насаджэнні. Аналіз прычын прыродных пажараў паказвае, што больш за 50% з іх узнікае па віне людзей з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі ў лясах, 33% – па нявызначаных прычынах, 16% – ад сельгаспалаў, 1% прыходзіцца на віну лесанарыхтоўшчыкаў і іншыя арганізацыі.
Згодна з арт. 15.57 КаАП за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама іржышчаў і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. З улікам таго, што з 1 студзеня базавая складае 24,5 рубля, можна атрымаць штраф да 980 рублёў. Акрамя таго, заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць пры нанясенні ўрону ў буйных памерах.
Работнікі лясной аховы асноўную ўвагу ўдзяляюць прафілактычнай рабоце сярод насельніцтва па тлумачэнні адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах. У зонах масавага адпачынку ўстанаўліваюцца спецыяльныя месцы для развядзення вогнішчаў, робяцца мінералізаваныя палосы, якія з’яўляюцца заслонай для далейшага ўзгарання. Таксама затрымліваецца вада ў вадаёмах, рэчках і каналах.
Акрамя таго, узмоцнены кантроль за выкананнем патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах. Дзяржаўнай лясной аховай рэгулярна праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і папярэджанні парушэнняў у лясным фондзе.
Дзмітрый ПАДЛЯШЧУК,
галоўны ляснічы “Шумілінскага лясгаса”.
Надрукавана ў №24 ад 27.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *