Аляксандр Лукашэнка: перамога ў Вялікай Айчыннай вайне адзіная і непадзельная

Новости Тема недели

Перамога  ў  Вялікай  Айчыннай  вайне адзіная  і  непадзельная
Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адзіная і непадзельная. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 кастрычніка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе, адзначаючы падрыхтаваны для прыняцця на саміце Зварот у сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўмовах сучасных рэалій у свеце, узнікнення новых ваенных канфліктаў краінам Садружнасці, наадварот, трэба цясней аб’-
яднацца, каб выступаць адзіным фронтам. Ён лічыць гэта асабліва актуальным у сувязі з надыходзячай датай 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Варта адзначыць, што на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэм’ер-міністр Нікол Пашынян у сваіх выступленнях дастаткова востра падыскутавалі аб некаторых трактоўках падзей той вайны і стаўленні да асобных персаналій у гісторыі.
Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове падкрэсліў, што Перамогу ў вайне атрымаў менавіта вялікі савецкі народ: “Паміраючы ў асаджанай Брэсцкай крэпасці і блакадным Ленінградзе, змагаючыся пад Сталінградам і Курскам, вызваляючы Еўропу і штурмуючы Берлін, рускія, беларусы, украінцы, казахі, армяне, азербайджанцы, малдаване, грузіны, кіргізы, таджыкі, туркмены і ўзбекі, іншыя народы не думалі аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Яны былі адзіныя, узнімаючы Сцяг Перамогі над Рэйхстагам. Значыць, і наша Перамога павінна быць адзінай і непадзельнай!”
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым годзе ў Беларусі адсвяткавалі 75-годдзе вызвалення краіны. “Наш народ заплаціў высокую цану за сваю свабоду – у барацьбе з фашызмам загінуў кожны трэці беларус. Наступствы той страшэннай вайны мы адчуваем па гэты дзень”, – падкрэсліў ён.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, падпісваючы зварот, бакі зноў дэманструюць сваю з’яднанасць і дружбу, беражлівае стаўленне да агульнай вялікай гісторыі.
“Адзіным фронтам процістаім спробам яе скажэння і фальсіфікацыі. Разам выступаем за аднаўленне шырокага міжнароднага дыялогу па ўмацаванні сістэмы глабальнай бяспекі і мер даверу”, – сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт нагадаў і аб агульнай праблеме катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ад якой больш за ўсё пацярпела Беларусь. “Вось нашы цяжкія грузы – наступствы Вялікай Айчыннай вайны і ў дадатак гэта, не кажучы аб іншых пытаннях”, – адзначыў ён.
Па матэрыялах
БЕЛТА.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.