Отчёт по инновационной творческой деятельности представила Шумилинская СШ №2

Новости Образование

Не толькі вучыць дзіця, але і развіваць

Дзейнасць любой установы адукацыі не зводзіцца толькі да навучання, а ўключае шмат накірункаў, якія садзейнічаюць развіццю дзіцяці як асобы. 21 кастрычніка ў рамках савета дырэктараў у Шумілінскай СШ №2 прайшло маштабнае мерапрыемства, на якім установа адукацыі прадставіла справаздачу пра сваю інавацыйную творчую дзейнасць.

Сустракала гасцей цымбалістка, удзельніца раённых, абласных і міжнародных конкурсаў, выхаванка дзіцячай школы мастацтваў Аня Рабцава (выкладчык В. В. Скорынава). Кіраўнікі ўстаноў адукацыі і прадстаўнікі аддзела па адукацыі наведалі новую спартыўную пляцоўку, на якой выхаванцы У. У. Траццякова, кіраўніка аб’яднання па інтарэсах «Гуляем у футбол», паказалі футбольную размінку.
Працягам была экскурсія ў кабінет працоўнага навучання, які сёлета ўкамплектаваны новым швейным абсталяваннем для правя-дзення заняткаў па швейнай справе ў рамках прафесійнай падрыхтоўкі вучняў 10-11 класаў. Педагог працоўнага навучання Н. М. Спірыдонава пазнаёміла з работай кабінета, пачаўшы з гісторыі стварэння швейнай справы.
Асноўная частка мерапрыемства праходзіла ў актавай зале. Дырэктар школы Жанна Іванаўна Рагуновіч пабудавала сваё выступленне, пачаўшы з гісторыі ўстановы адукацыі, успомніла пра ўклад кожнага з дырэктараў. Так, Л. З. Асташонак вывела школу на другое месца ў вобласці, А. Ф. Яско ўзяў курс на прафарыентацыю, у гады кіравання А. К. Кірпічэнкі была пабудавана прыбудова для пачатковай школы, Л. М. Жураўлёва займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыі школы і асвойвала з педагогамі тэхналогію Дальтон–навучання.
Вучні 4 «А» класа Ліза Гарохава і Аня Рабцава правялі віртуальную экскурсію пра Анатоля Іванавіча Дубасарскага, чыё імя носіць школа. Са справаздачай па праектнай дзейнасці пазнаёміла прысутных намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Т. П. Дзіковіч. Дапоўнілі яе выступленне настаўнік беларускай мовы кіраўнік абласнога праекта «Мадэляванне і стварэнне перса-ніфікаванай сістэмы выхавання дзіцяці» А. А. Навуменка з вучаніцай 9 класа Вікторыяй Івановай. Работу над рэалізацыяй рэспубліканскага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў» прадставілі настаўнік І. Л. Качан, яе вучаніца Карына Баранава з мамай Таццянай Васільеўнай, настаўнік пачатковых класаў З. П. Градоўкіна і вучні 3 «А» класа, якія расказалі пра асаблівасці вырабу беларускіх лялек-абярэгаў.
К. Л. Фадзеева, Р. М. Муркова, З. П. Градоўкіна правялі майстар-класы па вырабу асенняй брошкі, кветак з гафраванай паперы і лялькі-абярэга.
Завяршылася праграма музычнымі нумарамі, падрыхтаванымі педагогамі дадатковай адукацыі А. А. Фёдаравай, А. С. Рабцавай, у якіх удзельнічалі не толькі сённяшнія вучні, але і былыя – Алена Рабцава і Аляксей Цімафееў.
На працягу дня працавала выстава дасягненняў аб’яднання па інтарэсах «Гуляем у футбол», фотавыстава «Школьныя дні», фотазона.
Госці пайшлі з добрымі ўражаннямі пра школу, пажадаўшы ўстанове адукацыі працвітання, дабрабыту і скарэння новых вяршынь.
Маргарыта ФЕДЧАНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Шумілінскай СШ №2.
Апублікавана ў №85 ад 30.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *