Чарнобыль. 35 год катастрофы

Новости Экология

Чарнобыль. 35 год катастрофы

«Чарнобыльская літургія»
Да 35-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 25 красавіка Беларуская дзяржаўная філармонія прадставіць твор мітрапаліта Іанафана (Елецкіх) «Чарнобыльская літургія».
Гэта духоўна-харавое сачыненне – першы свайго роду праваслаўны рэквіем, пры-свечаны памяці загінуўшых герояў-ліквідатараў атамнай аварыі ў 1986 годзе. Кампазіцыя складаецца з двух раздзелаў: першы – памінальны, другі – прадугадваючы радасць вечнага яднання з Богам. Музыка, прасякнутая ўдзячнасцю і шчырасцю, нагадвае, што прырода – агульны і адзіны дом для ўсіх народаў.

«35 год пад знакам Ч»
У Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстава «35 год пад знакам Ч», прысвечаная трагічнай чарнобыльскай даце.
На выставе прадстаўлены творы народных мастакоў Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі і Уладзіміра Тоўсціка, заслужаных дзеячаў мастацтваў Валерыя Шкарубы, Уладзіміра Слабодчыкава, Віктара Барабанцава, Уладзіміра Урод-ніча, а таксама каля 70 твораў мастацтва, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аўтараў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Выстава не толькі расказвае пра разбураныя выбухам рэактара жыцці людзей, яна схіляе да філасофскіх роздумаў пра безабароннасць чалавека перад тэхнагеннымі катастрофамі, пра духоўнасць і любоў да жыцця.

Прэс-тур
Амаль 1,5 млн жыхароў Беларусі аднесены да катэгорыі асоб, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Такія даныя агучылі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, які стаў адным з заключных пунктаў маршруту прэс-тура для беларускіх блогераў, прысвечанага аднаўленню тэрыторый, пацярпелых пасля аварыі на ЧАЭС.
На базе РНПЦРМіЭЧ вя-дзецца дзяржаўны рэгістр асоб, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый, а таксама дазіметрычны рэгістр. У структуры цэнтра ёсць кансультацыйная паліклініка на 500 наведванняў у змену. Прыём вядуць спецыялісты па 19 напрамках. Штогод сюды звяртаюцца каля 70-80 тыс. чалавек. Таксама ў 9 аддзяленнях стацыянара штогод атрымліваюць лячэнне каля 15 тыс. чалавек.

Шлях ліквідатара
«Я так бачу», – сказаў Даніла Казлоўскі як рэжысёр і зняў фільм «Чарнобыль», які з 15 красавіка выйшаў у пракат. Гэта пранізлівая гісторыя вялікага кахання, якое трагічна разгортваецца на фоне страшных падзей 1986 года. У галоўных ролях зняліся Даніла Казлоўскі, Аксана Акіньшына, Філіп Аў-дзееў, Раўшана Куркова і іншыя.
Цікавыя факты пра фільм:
– Сцэну пажару і барацьбы з ім здымалі на тэрыторыі дзеючай атамнай станцыі (на закрытых аб’ектах АЭС у Курчатаве). А сам пажар імітавалі з дапамогай амаль што 400 вогненных установак.
– Для эпізодаў пад вадой усе ўдзельнікі, у тым ліку і аператар-пастаноўшчык, прайшлі тэарэтычны і практычны курс падводнага плавання.
– У некаторых сцэнах было задзейнічана да 500 акцёраў масавых сцэн.
Апублікавана ў №31 ад 23.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *