Убираем урожай вместе

Общество Сельское хозяйство

«Хлопцы, Абедаць!»
— Абедаць! — чуецца звонкі голас Ніны Казлоўскай, раздатчыцы абедаў у “Прыазёрным”.
Але для абедаў рэклама і не патрабуецца: механізатары адзін за адным падыходзяць да машыны, цікавяцца, што сёння прывезлі. Жніво жнівом, а абеды — па раскладу. Падчас нашага візіту на абед прывезлі боршч, мяса з грэчкай і кампот. Гатуюць стравы ў Дабейскай сталоўцы, повар Дар’я Мікалаеўна Іванова вопытная, ведае, як карміць працавітых мужчын. Ёй заказваюць больш за 60 абедаў і вячэр. На іх развозку ў калгасе выдзелілі дзве машыны.
“Другі раз заказваем не адну, а дзве вячэры — у асаблівы прыпар камбайнеры працуюць да апоўначы, — расказала намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце СВК “Прыазёрны” Н. М. Юхнавец. — Механізатары аплачваюць толькі 20% кошту абедаў, а вячэры наогул бясплатныя. За месяц выходзіць заплаціць каля 20 тысяч рублёў кожнаму”.
Такія ж танныя абеды і ў СВК “Ляжні” — тут за іх плацяць увогуле толькі 10%.
“Механізатары ў нас руплівыя, — кажа кіраўнік гаспадаркі В. В. Яцко. — Для іх повар Святлана Курносава гатуе абеды некалькі гадоў запар, ведае густ кожнага”.
Як расказалі ляжнёўскія хлебаробы, ім больш даспадобы не макароны і кашы, а бульба з мясам. Гэта больш прывычна для беларусаў.
“А нам на першае больш халаднік ці расольнік заказваюць, — расказала повар райспажыўтаварыства А. Ф. Балаболава, якая працуе ў сталоўцы “Дабееўскі мох”. — Мы гатуем для механізатараў “Баравінкі” 90 абедаў і 30 — льнозаводу. Меню разнастайнае, абеды практычна не паўтараюцца. А стравы па заказу гатуем, і самі прапаноўваем”.
Для “Сіроцінскага” каля 40 абедаў за дзень гатуюць у кафэ “Блюз”. Як расказала повар Юлія Пальвінская, асабліва любяць механізатары галубцы, гуляшы і рагу са свініны. І гэта зразумела: добра пад’ясі — добра папрацуеш.

У такт песень і колас шапацеў
Няма раднейшага нічога ў свеце, як хлеб і музыка, як музыка і хлеб… Гэтыя словы сталі эпіграфам да выступленняў работнікаў культуры, якія яны ладзяць падчас жніва на хлебным полі.
На мінулым тыдні ва ўрочышча Бараноўскія завіталі артысты Ляжнёўскага сельскага клуба на чале з яго загадчыцай Надзеяй Лазукай.
Падчас абеду на шырокім жытнёвым раздоллі механізатары слухалі канцэрт. Застылі, радуюцца кароткай перадышцы, і магутныя камбайны. А ў паднябессі луналі песні лірычныя, меладычныя, пра радзіму, пра каханне. Шэсць самадзейных артыстаў радавалі сваёй шчырасцю і непасрэднасцю. Сярод выступаючых былі дзеці камбайнераў, суседзі і проста добрыя знаёмыя.
Спадабаўся ўсім мясцовы гарманіст Руслан Гуцанкоў, які выконваў песні з вядомых кінафільмаў. Спявалі і дочкі гарманіста — Кацярына і Ірына. Гучалі і песні пад гітару — стараліся браты Дзмітрый і Аляксандр Лазукі.
Наогул, увесь канцэрт быў одай працаўнікам жніва, удзячнасцю за працу.

І камбайны прыедуць да вас
Некалькі дзён таму на Шуміліншчыне стартавала жніво на прыватных падворках. Сёлета яно пачалося дзён на дзесяць раней, чым у мінулым годзе. “Усяго па раёне трэба ўбраць больш як 1800 прыватных гектараў, – расказаў дзяржаўны харчовы інспектар сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Р. У. Валадзько. – Цэны на абмалот устаноўлены: 2100-2300 рублёў за сотку ў залежнасці ад урадлівасці земляў”.
Каб жніво на прыватных падворках прайшло у тэмпе і без збояў, клапоцяцца перш за ўсё старшыні сельвыканкамаў і кіраўнікі мясцовых гаспадарак. Першымі  ў пачатку мінулага тыдня пачалі абмалот агародаў у “Сіроцінскім”.  Камбайны паехалі спачатку ў Сіроціна, каб не скардзіліся вяскоўцы, што абмалот пачынаюць з цэнтральнай сядзібы гаспадаркі. Усяго, як расказала старшыня Сіроцінскага сельвыканкама В. А. Пастарнакова, трэба абмалаціць 224 участкі. За першы  дзень паспелі аб’ехаць 26 агародаў.
– Сёлета добра з абмалотам, – пахвалілася жыхарка з Сіроціна Г. С. Шарава. – Прыехалі камбайны рана, зерне сухенькае, салому таксама можна адразу ў хляўчук класці.
У Мікалаёве і блізляжачых вёсках будуць працаваць “Доны” з “Ульскага”. Як і ў мінулым годзе, у Ерашова і Надзежына на ўласным камбайне прыедзе дапамагаць мясцовы жыхар Валерый Шэдзько. У СФГ “Крыніца” пачынаюць абмалот з Мішкавіч і Ізгародзішча.
Да абмалоту зерневых людзі рыхтуюцца нібы да свята, бо жніво спрадвеку было для сялян асаблівай радасцю. І на прыватных падворках.
Автор Лариса Зайцева.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *