Молодёжный совет Шумилинского объединения организаций профсоюзов начал свою работу

Актуалии Общество

Працуе маладзёжны савет
У нашым раёне створаны Маладзёжны савет Шумілінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. На мінулым тыдні адбылося першае пасяджэнне прэзідыума Маладзёжнага савета.
Слова трымаў старшыня раённага аб’яднання  арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец.  “Мы ўскладаем вялікую надзею на маладых, – адзначыў Васіль Васільевіч. – На вас кладзецца асноўная работа па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, па ахове сацыяльна-эканамічных і працоўных правоў працоўных. Спадзяемся, што з вашай дапамогай маладыя людзі падтрымаюць прафсаюзныя арганізацыі прадпрыемстваў і арганізацый і ўступяць у яе рады”.
Члены савета абмеркавалі план работы на гэты год. Так, у маі ўжо стартавала акцыя “Маладзёжны маршрут добрых спраў”. Мяркуецца праводзіць розныя спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы, маніторынгі па актуальных пытаннях, якія хвалююць моладзь, круглы стол “Актыўныя маладзёжныя саветы – моцныя прафсаюзы!” і іншыя мерапрыемствы.
На прэзідыуме былі выбраны старшыня Маладзёжнага савета – начальнік лесапункта лясгаса Святлана Лявонава, намеснік старшыні – эканаміст УП ЖКГ Анастасія Малашонак, сакратар – юрыст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Ліпская.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №38 ад 17.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *