Депутаты Шумилинского райсовета утвердили ставки налогов

Актуалии Экономика

Зацверджаны стаўкі падаткаў
У мінулую пятніцу ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася нечарговая 20-я сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, якую правяла старшыня райсавета І. М. Новікава.
На парадак дня былі вынесены тры пытанні, па ўсіх іх з дакладамі выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка. На сесіі былі зацверджаны стаўкі зямельнага падатку, падатку на нерухомасць па Шумілінскім раёне на 2016 год (рашэнне будзе апублікавана ў раённай газеце), разгледжаны некаторыя пытанні падаткаабкладання. Таксама было прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 23 снежня № 33, якое тычыцца пераразмеркавання бюджэтных сродкаў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *