Участковый инспектор разъясняет. Куда обращаться, если вы стали жертвой насилия

Закон

Куды звяртацца, калі вы сталі ахвярай насілля?

Куды звяртацца, калі вы сталі ахвярай насілля? На гэта пытанне адказвае ўчастковы інспектар РАУС Юрый Сільвестраў:

– Дамашняе насілле адбываецца за закрытымі дзвярыма, але, несумненна, з’яўляецца праблемай усяго грамадства. Дамашняе насілле бывае  – фізічнае, сексуальнае, эканамічнае. Сюды адносяцца знявагі, запужванні, пагрозы, прымусовыя сексуальныя адносіны, эканамічная залежнасць.

Калі вы самі сталі ахвярай дамашняга насілля і плануеце збегчы ад агрэсара, трэба звярнуцца ў РАУС або да свайго ўчастковага інспектара, які дапаможа разабрацца з праблемай. Можна звяр-тацца і ў крызісны пакой, які існуе пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Паслугі часовага прытулку прадастаўляюцца грамадзянам старэй за 18 гадоў і сем’ям з дзецьмі, якія пацярпелі ад дамашняга насілля.

Ва ўсялякім разе замоўчваць пра насілле і цярпець не варта. Нагадваем, што за правапарушэнні, якія здзяйсняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін, будзе складзены адміністрацыйны пратакол. Згодна з арт. 10.1 КаАП пагражае штраф да 10 БВ або арышт, або грамадскія работы. Калі пацярпеламу нанесены цялесныя пашкоджанні, то штраф – ад 10 да 30 БВ. За наўмыснае прычынен-не лёгкіх цялесных пашкоджанняў можа быць узбуджана крымінальная справа (арт.153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), максімальнае пакаран-не – папраўчыя работы да аднаго года або арышт на той жа тэрмін.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *