Вопросы развития системы образования района обсудили педагоги Шумилинщины на августовской конференции

Главное Новости Образование

«Новы час ставіць новыя задачы»

30 жніўня ў Шуміліне прайшла раённая педагагічная канферэнцыя «Адукацыя раёна – тэрыторыя паспяховага выхавання і навучання».

– Педагагічная канферэнцыя – гэта час адліку для новых спраў, новага этапу жыцця ў адукацыі, які адзначае пачатак яшчэ аднаго навучальнага года, для зносін аднадумцаў, якіх хвалюе сучаснае і будучае, якіх вядзе па сваім жыцці любоў да дзяцей, да малой радзімы. Шуміліншчына ганарыцца сваімі педагогамі, – звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык. – Час ставіць новыя задачы. Мы не проста павінны ісці ў нагу з часам, а апераджаць гэты час, распрацоўваць новыя методыкі, уцягваць у працэс навучання і выхавання дзяцей і бацькоў.

Кіраўнік раёна адзначыў высокі ўзровень адукацыі, які забяспечваюць школы раёна і які дазваляе паступаць у самыя прэстыжныя ВНУ. Але стаіць задача дабіцца таго, каб выпускнікі школ Шуміліншчыны вярталіся на радзіму, бо ў раёне ёсць патрэба ў спецыялістах самых розных прафесій – аграрных  педагагічных, інжынерных і медыцынскіх. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што сістэма адукацыі заўжды ў цэнтры дзяржаўнай палітыкі і мае падтрымку ў развіцці ўстаноў адукацыі раёна.

Сяргей Галынчык павіншаваў педагогаў раёна з Днём ведаў і ўручыў узнагароды лепшым.

Начальнік аддзела па адукакыі райвыканкама Аксана Талстая выступіла з дакладам, у якім падвяла вынікі работы сістэмы адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе, адзначыўшы і перамогі ў рэспубліканскіх прадметных алімпіядах, і 8 залатых медалістаў, і 3 вучні (з СШ № 1 і Обальскай СШ), якія набралі 100 балаў на цэнтралізаваным экзамене і тэсціраванні. Ёсць дасягненні ў спартыўнай і творчай дзейнасці. 78,9% выпускнікоў 11 класаў паступілі ў ВНУ. Вядзецца актыўная сістэмная работа па грамадзянска­патрыятычным выхаванні. Значныя сродкі ўкладзены ва ўмацаванне матэрыяльна­тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі.

Кіраўнік аддзела адзначыла работу калектываў устаноў адукацыі па падрыхтоўцы да новага навучальнага года, якая праведзена ва ўсіх школах і дзіцячых садах, пахваліла Кардонскую СШ і Слабадскую БШ, дзіцячы сад № 2. Асабліва шмат работы прыйшлося на педагогаў і работнікаў СШ № 2, якія ў ходзе капрамонту школы рыхтавалі вучэбныя кабінеты да новага навучальнага года. Усяго на бягучыя рамонты выдаткавана 15 тысяч рублёў з бюджэту, 19 тысяч склала спонсарская дапамога і пазабюджэтныя сродкі.

Шэраг пытанняў да сістэмы адукацыі быў пастаўлены Кіраўніком дзяржавы падчас нарады па падрыхтоўцы да но-вага навучальнага года. Што зроблена ў нашым раёне?

1 верасня званок празвініць для 1822 вучняў, у тым ліку 169 першакласнікаў, якія будуць займац ца ў 5 сярэдніх і 4 базавых установах агульнай сярэдняй адукацыі. Адукацыйны працэс забяспечыць калектыў педагогаў з высокім адукацыйным і кваліфікацыйным узроўнем. Педагагічны калектыў сёлета папоўніўся 11 маладымі спецыялістамі, з якіх 9 вярнуліся пасля заканчэння ВНУ на радзіму.

Бяспека і спрыяльныя ўмовы навучання. На стварэнне бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі сёлета прадугледжана сума 105 тыс. рублёў. 9 устаноў адукацыі абсталяваныя відэаназіраннем, 5  будзе забяспечана трывожнай кнопкай, пачата распрацоўка праектна­каштарыснай дакументацыі на ўстаноўку сістэмы кантролю і кіравання доступам для СШ № 1 і Обальскай СШ. Для работы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі набытыя спецыяльныя сродкі навучання, мэбля.

Вядзецца капітальны рамонт Шумілінскай СШ № 2 (кошт 8,9 мільёна рублёў) – адрамантаваны асноўны будынак школы, узводзіцца корпус, у якім размесцяцца спартыўная зала, харчаблок на 125 месцаў, некалькі кабінетаў і санвузлоў.

Харчаванне

Распрацавана двухтыднёвае меню з уключэннем новых страў, якія падабаюцца вучням, набыты кухонны і сталовы посуд, абсталяванне для харчаблокаў, узмоцнены кантроль за якасцю прыгатаваных страў.

Падвоз вучняў

У новым навучальным годзе будзе забяспечаны падвоз 208 школьнікаў і 34 дашкольнікаў у 9 школ, 4 дзіцячыя сады, 1 спецыяльную ўстанову з 34 населеных пунктаў. Парк школьных аўтобусаў папоўніўся новым аўтобусам МАЗ на 32 месца.

Дзяржаўная абарона дзяцінства

Склалася сістэма ранняга выяўлення і прафілактыкі сацыяльнага нядобрабыту ў сям’і, што адбілася на зніжэнні сацыяльнага сіроцтва, павялічваецца колькасць прыёмных сямей. Разам з тым неабходна ўзмацняць работу па прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх, па выяўленні фактаў насілля ў адносінах да дзяцей.

Падчас выступленняў прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна дзяліліся вопытам работы па розных накірунках навучальнай і выхаваўчай работы, выказвалі прапановы па яе ўдасканаленні.

У рэзалюцыі, якая прынята на канферэнцыі, акрэсле-ны задачы па ўдасканаленні і развіцці выхаваўчай работы, фарміраванні інфармацыйнай культуры, навыкаў бяс-печных і адказных паводзін у Інтэрнэце, рабоце з БРСМ, павелічэнні занятасці вуч-няў за кошт новых форм занятасці карыснай дзейнасцю, уцягвання іх у заняткі па інтарэсах. Неабходна ўзмац-ненне прафарыентацыйнай работы і пашырэнне напрам-каў для класаў прафесійнай накіраванасці, арыентацыя вучняў на мэтавую падрыхтоўку. У цэнтры ўвагі застаец-ца якасць адукацыі, эфектыўнасць навукова-доследнай дзейнасці вучняў і ўдзел у рэ-спубліканскай алімпіядзе па навучальных прадметах.

Начальнік адзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая ўручыла граматы аддзела вялікай групе педагогаў і работнікаў устаноў адукацыі.

Па традыцыі прагучалі словы падзякі педагогам­ ветэранам, якім былі ўручаны падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі. Былі прадстаўлены маладыя спецыялісты.

Віншуем з узнагародай!

За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна, актыўную жыццёвую пазіцыю былі ўзнагароджаны кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі:

Ганаровай граматай Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта

ЗАЗЫБА Зінаіда Аляксееўна, загадчык ДУА «Шумілінскі дзіцячы сад № 4».

Ганаровай граматай Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў

СЯМЁНАВА Любоў Генадзеўна,  метадыст  ДУ «Шумілінскі раённы вучэбна­метадычны кабінет».

Падзяка старшыні Шумілінскага райвыканкама аб’яўлена

МАТЭЛЁНАК Ірыне Аляксандраўне, дырэктару ДУА «Амбосавіцкая базавая школа».

Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама:

БАБАЕВА Надзея Барысаўна, настаўнік матэматыкі ДУА «Мішневіцкая базавая школа імя Героя Савецкага Саюза А. С. Расказава»,

КРАСІЦКАЯ Алена Аляксандраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна»,

ТАНАСІЕНКА Юрый Мікалаевіч, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»,

ГОЛУБ Таццяна Мікалаеўна, дырэктар ДУА «Кардонская сярэдняя школа імя Героя Беларусі А. І. Дубко»,

КАРАЛЕНКА  Антаніна Уладзіміраўна, метадыст ДУ «Шумілінскі раённы вучэбна­метадычны кабінет».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *