28  КРАСАВІКА – СУСВЕТНЫ  ДЗЕНЬ  АХОВЫ ПРАЦЫ

Безопасность Новости

Чалавек і яго бяспека – у прыярытэце

28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Стварэнне спрыяльных умоў на рабочых месцах былі і застаюцца галоўнымі на ўсіх прадпрыемствах і ў арганізацыях. Інакш і не можа быць, бо чалавек, яго здароўе і жыццё заўсёды ў прыярытэце.

Як паказвае практыка мінулых гадоў, да галіны з най-больш высокім рызыкай траўміравання работнікаў адносяцца сельская гаспадарка і будаўніцтва. «За мінулы год у раёне зарэгістраваны чатыры выпадкі вытворчага траўматызму, якія не адносяцца да цяжкіх: два – у ПМК-70, па аднаму – у КУСГП «Сіроцінскі» і лясгасе, – расказаў на раённай нарадзе галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Ягор Зімін. – Віны наймальніка ва ўсіх названых выпадках не ўстаноўлена». З мэтай папярэджання парушэнняў патрабаванняў па ахове працы ў раёне працуе мабільная група, у склад якой уваходзяць спецыялісты райвыканкама і кантралюючых органаў, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый. За мінулы год мабільнай групай праведзены абследаванні ў 49 арганізацыях усіх формаў уласнасці, у ходзе якіх выяўлена 525 парушэнняў. Асноўныя з іх – выкарыстанне інструментаў і абсталявання, якое стварае пагрозу для жыцця і здароўя працуючых і эксплуатацыя якіх забаронена (ручны слясарны інструмент не адпавядае патрабаванням бяспекі, драўляныя прыстаўныя лесвіцы, ступенькі якіх збіты цвікамі). «У гэтым годзе работа мабільных груп па ахове працы накіравана на больш скрупулёзныя і якасныя праверкі прадпрыемстваў і арганізацый, на рэалізацыю палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, – кажа Ягор Зімін. – Мы ўжо пра-вялі 10 маніторынгаў па ахове працы, падчас якіх выяўлена больш за 70 па-рушэнняў. Асноўны ўпор рабіўся на электрабяспеку, пажарную бяспеку, на захаванне бяспечных умоў працы.

Праводзіцца праверка ведаў па ахове працы кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, рэйды падчас пасяўной, атэстацыя рабочых месцаў».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *