Еще двух тысячников чествовали на финишной уборочной в Шумилинском районе

Главное Новости Общество Сельское хозяйство


На фінішы жніва раён пабагацеў яшчэ на двух тысячнікаў. Абодва яны з СУП «Лаўжанскае» – Пётр Бардзюкоў намалаціў тысячу тон зерня, Андрэй Чэклін столькі ж перавёз на трактары.


Павіншаваць лідараў у рамках акцыі «Прафсаюзы дзякуюць аграрыям за хлеб» прыехалі в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Афанасьеў, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Віктар Петрачоў, дырэктар «Лаўжанскага» Мікалай Балігатаў.

Пётр Бардзюкоў тысячнікам стаў другі раз у жыцці, Андрэй Чэклін – упершыню.

Былі ўшанаваны і лепшыя механізатары: Міхаіл Толсцікаў, які працуе на прэс-­падборшчыку, і Сяргей Новікаў, які знаходзіцца на заслужаным адпачынку, а ў час жніва працуе на камбайне.

У СУП «Лаўжанскае» працягваецца ўборка яравога рапсу.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *