Музейный билет в обмен на предмет. Шумилинский краеведческий музей приглашает

Актуалии Культура Общество

Музейны прадмет у абмен на білет
З кожным годам Міжнародны дзень музеяў становіцца ўсё больш папулярным. Сёлета ён пройдзе пад дэвізам “Музейныя калекцыі аб’ядноўваюць”. Тэма падкрэслівае сутнасць музеяў як сувязных звёнаў паміж пакаленнямі, паміж мінулым і будучым, значэнне міжнароднага музейнага супрацоўніцтва і культурнага абмену.
У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі 18 мая ў рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў будзе праходзіць акцыя “Музейны прадмет у абмен на білет”. Кожны наведвальнік у гэты дзень зможа бяс-платна наведаць музейныя экспазіцыі, калі прынясе ў дар музею экспанат. У якасці экспанатаў могуць быць дакументы і фотаздымкі, асабістыя рэчы і ўзнагароды ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – ураджэнцаў Шуміліншчыны, а таксама старадаўнія прадметы быту, манеты, кнігі, цацкі, ёлачныя ўпрыгожванні пачатку ХХ стагоддзя, творчыя работы ўмельцаў і многае іншае.
Да Міжнароднага дня музеяў прымеркавана і работа камерцыйнай выставы “Загадкавая Індыя”, якую прадставіла пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь. Выстава працуе ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі 18-20 мая, прычым 18 мая вы зможаце азнаёміцца з выставай за паўцаны. Уваход у музей з 10.00 да 19.00.
У музеі Обальскага камсамольскага падполля таксама будзе дзейнічаць  акцыя “Музейны прадмет у абмен на білет”. А 18 мая тут пройдзе мерапрыемства “Музей збірае сяброў”, будзе працаваць выстава аднаго экспаната. Музей чакае вас з 10.00 да 18.00.
За даведкамі звяртайцеся па тэлефонах 4-11-91 (музей г. п. Шумі-ліна), 3-64-61 (музей г. п. Обаль).
С. ІВАНОВА, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *