Скоро зима. Чтобы не случилось трагедий, отремонтируйте печь!

Безопасность Главное Новости Общество


Не дайце печцы ўчыніць пажар
У вёсках большасць зімовых пажараў звязана з няспраўнымі печкамі і комінамі. У халодны сезон такія ўзгаранні складаюць да 80% усіх пажараў. «Прычыны тыповыя: расколіны ў муры, перагрэтыя паверхні, судакрананне печкі з мэбляй або дровамі, адкрытыя дзверцы, выпадзенне вуглёў, – адзначае інспектар РАНС Вадзім Півавараў. – Каб дом быў у бяспецы, гаспадару трэба надаць печы максімум увагі». Перад пачаткам сезона печ абавязкова правяраюць і рамантуюць – выдаткі на рамонт непараўнальныя з наступствамі пажару.


Навошта чысціць комін?
Чыстка коміна – не капрыз, а неабходнасць. Сажа зніжае цягу, печ пачынае дыміць, дровы дрэнна гараць, а забіты канал заўсёды нясе рызыку ўзгарання. Чысты комін – добрая цяга, роўнае гарэнне і бяспечная тэмпература.

Маленькі прыбор, які ратуе жыццё
Асобна варта сказаць пра аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Гэта самы просты і даступны спосаб абараніць сям’ю ад бяды. Апавяшчальнік рэагуе на дым за секунды і падае гучны сігнал, нават калі людзі спяць. У прыватных дамах, асабліва з пячным ацяпленнем, такія прыборы павінны быць у кожным жылым пакоі. Гэта не фармальнасць, а рэальная страхоўка: большасць трагедый адбываецца ўначы, калі чалавек не можа своечасова адчуць пах дыму. Адзін невялікі датчык здольны даць каштоўныя хвіліны, каб выратавацца.

Што трэба зрабіць перад зімой?
Замяніць цэглу, якая трэснула, і прамазаць мур.
Аднавіць пашкоджаны комін.
Памяняць няспраўныя дзверцы, засаўкі, рашоткі.
Умацаваць расхістаныя элементы, перакласці праблемныя ўчасткі.
На гарышчы дымавыя каналы павінны быць абтынкаваны і пабелены.
Падлогу перад печчу абараніць негаручым лістом 0,7х0,5 м.
Устанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў кожным жылым пакоі.

Што катэгарычна забаронена?
Паліць няспраўную печ.
Выкарыстоўваць для распальвання бензін і іншыя лёгказагаральныя вадкасці.
Закладваць дровы даўжэй топкі.
Паліць з адкрытымі дзверцамі.
Перапальваць печку.
Пакідаць печку, якая паліцца, без нагляду або даручаць кантроль дзецям.
Паліць вугалем, коксам або газам печы, не прызначаныя для гэтага.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *