Благотворительная ёлка для детей Шумилинского района прошла в агрогородке Никитиха

Актуалии Новости Общество

«Фантастычны  Новы  год»

У рамках акцыі «Нашы дзеці» ў Лаўжанскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў  навагодні ранішнік.

Cтаршыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава ў выступленні перад дзецьмі і іх бацькамі сказала: «У адыходзячым 2019 годзе ў кожнага з вас было многа добрых спраў. Вельмі важна бачыць і памятаць карыснае і добрае, каб яно працягвалася. Шчыра жадаю, каб з кожным з вас у новым годзе здарыўся маленькі цуд. Няхай гэта будуць дзясяткі ў дзённіках, перамогі ў конкурсах, спаборніцтвах і алімпіядах, іншыя дасягненні. Жадаю ўсім шыкоўных успамінаў пра свята, дабрыні і шчырасці».

Пасля казкі «Варвара-краса» ў выкананні артыстаў народнага тэатра раённага цэнтра культуры ўсіх дзяцей запрасілі на навагодняе свята «Фантастычны Новы год», якое падрыхтавалі і правялі работнікі цэнтра дзяцей і моладзі і іх выхаванцы. Дзед Мароз, Снягуркі з мінулага, сучаснага і будучага, Карлсан і іншыя казачныя героі весялілі хлопчыкаў і дзяўчынак. Свята атрымалася актыўным і сучасным, нікому не прыйшлося сумаваць, бо казачныя героі пад знаёмую дзецям музыку прымусілі танцаваць усіх.

На мерапрыемстве прысутнічалі больш за сто дзяцей з апякунскіх, прыёмных, мнагадзетных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама школьнікі, якія вызначыліся ў спартыўных дасягненнях. Усе яны вярнуліся са свята з салодкімі падарункамі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №102 ад 31.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *