Какие сельскохозяйственные работы идут на полях Шумилинщины?

Главное Новости Общество Сельское хозяйство


Яравы рапс

Працягваецца ўборка яравога рапсу, якога ў раёне засеяна 969 гектараў. На раніцу 3 верасня ўбрана 302 гектары (31,2% да плана), намалочана 468 тон. Самая высокая ўраджайнасць – у ТАА «Вітконпрадукт» і ААТ «Прыазёрны мір» – 23,1 ц /га і 20 ц /га адпаведна. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 15,5 ц /га.


Кукуруза – на сілас

СУП «Лаўжанскае», КУСГП «Ульскі»,  ААТ «Прыазёрны мір» і ААТ «АграБаравінка» прыступілі да ўборкі кукурузы на сілас і зялёны корм. Усяго па раёне засеяна 3011 гектараў, убрана 297 га (9,9% да плана). Самая высокая ўраджайнасць пакуль на палетках СУП «Лаўжанскае» і ААТ «Прыазёрны мір» – 237,8 ц /га і 201,4 ц /га адпаведна.

Сянаж

Па раёне нарыхтавана 51398 тон сенажу, што складае 122,6% да плана. Амаль усе гаспадаркі раёна перавыканалі даведзенае заданне. Больш за ўсіх сенажу нарыхтавалі механізатары КУСГП «Ульскі» – 12305 тон (178,3% да плана).

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *