Калі будзе можна ў басейн?

Актуалии Грамадства Здароўе

Калі будзе можна ў басейн?
Пасля таго, як 9 верасня прайшло ўрачыстае адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу, у рэдакцыю паступіла шмат зваротаў з просьбай надрукаваць у газеце расклад заняткаў, кошт паслуг і гэтак далей. Людзі праявілі вялікую зацікаўленасць адкрыццём ФАКа і магчымасцю яго наведваць.
У той жа час некаторыя жыхары выказалі незадаволенасць тым, што аб’ект да сённяшняга дня яшчэ не запрацаваў, і нават сумненні ў тым, што ў бліжэйшы час гэта магчыма. Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэя Мазанкова.
Спецыяліст патлумачыў, што зараз будынак працуе ў тэставым рэжыме, усе сістэмы праходзяць неабходную абкатку. І пасля таго, як будзе дадзена станоўчае заключэнне, аформлены акт прыёмкі, будзе ўпэўненасць у абсалютнай бяспецы аб’екта для наведвальнікаў, ФАК адчыніць дзверы для аматараў здаровага ладу жыцця. Андрэй Уладзіміравіч запэўніў, што здарыцца гэта ўжо напачатку кастрычніка.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *