З ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Общество Официально

Паважаныя жыхары і госці Шуміліншчыны! 
Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

  Дзень 3 ліпеня – гэта важнейшае свята для кожнага з нас ад малага да вялікага, ён навечна звязаны са свяшчэннай падзеяй у гісторыі нашай краіны – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з’яўляецца сімвалам свабоды нашай краіны, яе гераічнага мінулага і шчаслівага будучага.
  Гэта сімвал адзінства нашага грамадства, стабільнасці, мужнасці, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый, які дазваляе зберагчы і памножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі.
  Сёння ў Год гістарычнай памяці няма больш важнай грамадзянскай задачы, чым зберагчы суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны.
У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя і стабільнасці, міру і дабра, поспехаў у стваральнай працы!
  Няхай над нашай зямлёй заўжды будзе чыстае мірнае неба, у сэрцах людзей – спакой, а ў дамах – дабрабыт!
Шумілінскі раённы  выканаўчы камітэт.

 Шумілінскі раённы  Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *