Отчёт депутата Парламента И. М. Поляковой о работе за 2022 год

Общество Официально

Мінулы год быў багаты на падзеі

Мінулы год быў вельмі багатына разнастайныя мерапрыемствы.
Адбылася лёсавызначальная для краіны палітычная падзея – Рэспубліканскі
рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Пра гэтыя
і іншыя пытанні работы дэпутата Парламента ў 2022 годзе расказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 21 Ірына Міхайлаўна ПАЛЯКОВА.

– Безумоўна, найважнейшай падзеяй мінулага года стаў рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якому папярэднічала маштабная работа па зборы прапаноў і заўваг. Актыўная грамадзянская пазіцыя маіх выбаршчыкаў, ідэі і прапановы дазволілі мне эфектыўна вырашаць актуальныя пытанні, будаваць работу ў акрузе і парламенце.

У прыватнасці, у рамках падрыхтоўкі новай рэдакцыі Канстытуцыі прайшло многа сустрэч па абмеркаванні дапаўненняў і змяненняў у Асноўны Закон. Цікавасць да праекта, жывы водгук прымусіў працаваць вельмі шчыльна, толькі ў калектывах арганізацый і прадпрыемстваў прайшло каля 70 сустрэч. Вельмі важна было пачуць думкі маіх выбаршчыкаў, бо размова ішла пра пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі ўлады, клопат пра пажылых, патрыятычнае выхаванне моладзі, захаванне гістарычнай памяці, змяненні ў выбарчай сістэме.

Адзначу, штопраект Асноўнага Закона знайшоў адабрэнне і падтрымку большасці грамадзян. Не меншую цікавасць выклікала і грамадскае абмеркаванне Закона аб Усебеларускім народным сходзе. На дыялогавых пляцоўках абмеркавалі парадак фарміравання і работы найвышэйшага прадстаўнічага органа краіны, яго задачы і паўнамоцтвы.

– Раскажыце пра сваю работу ў Палаце прадстаўнікоў.

– За справаздачны перыяд у Палаце прадстаўнікоў праведзены тры сесіі, адбылося 26 пасяджэнняў, у тым ліку і сумесных з Саветам Рэспублікі, прыняты больш за 130 праектаў законаў, у тым ліку 35 законапраектаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.

Асноўныя арыенціры, на якіх будавалася работа дэпутацкага корпуса ў 2022 годзе, –умацаванне нацыянальнай бяспекі і павышэннеэфектыўнасці эканомікі краіны, прыцягненне інвестыцый і развіццё дзелавой ініцыятывы, удасканаленне сістэмы адукацыі і аховы здароўя. Найважнейшым напрамкам дзейнасці дэпутатаў з’яўляецца сістэмная работа над прывядзеннем дзеючага заканадаўства ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй Канстутуцыі. Уся законатворчая дзейнасць была накіравана на развіццё краіны, павышэнне ўзроўню жыцця і сацыяльных гарантый грамадзян, стварэнне ўмоў для спрыяльнага і камфортнага жыцця.

Як член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў прымаю ўдзел у абмеркаванні законапраектаў.

У 2022 годзе прыняты праект ЗаконаўРэспублікі Беларусь «Аб племянной справе», унесены Саветам Міністраў, «Аб змяненнях кодэксаў», які змяніў Кодэкс аб зямлі і Грамадзянскі кодэкс краіны. У двух чытаннях быўпрыняты законапраект «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь», былі ратыфікаваны пагадненні і дагаворы Рэспублікі Беларусь з Арменіяй, Расійскай Федэрацыяй і інш.

Праводзіліся выязныя пасяджэнні профільнай камісіі, семінары-нарады ў рамках распрацоўкі і выканання Законаў Рэспублікі Беларусь.

– ІрынаМіхайлаўна, работа з выбаршчыкамі – адзін з галоўных абавязкаў дэпутата. Як ішла яна ў акрузе ў мінулым годзе?

– У 2022 годзе прайшло 17 асабістых прыёмаў, на якія звярнуўся 51 грамадзянін, было праведзена 17 «прамых ліній», відэаканферэнцый і іншых форм дыстанцыйнай работы, адбылося 197 сустрэч ў працоўных калектывах. Я брала ўдзел у 6 сесіях мясцовых Саветаў дэпутатаў і 6 пасяджэннях раённых выканаўчых камітэтаў (у выбарчую акругу ўваходзяць Гарадоцкі, Віцебскі і Шумілінскі раёны).

– Якія пытанні ставілі перад дэпутатам выбаршчыкі? Што ўдалося вырашыць?

– Пытанні вельмі розныя: сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонт дарог, добраўпарадкаванне і водазабеспячэнне, гандлёвае і медыцынскае абслугоўванне, пенсійнае забеспячэнне і выплата заработнай платы і многае іншае. На ўсе пытанні імкнуся аператыўна рэагаваць, прыцягваю для іх рашэння адпаведныя службы і арганізацыі. Частка пытанняў патрабавала звароту ў профільныя міністэрствы. У Шумілінскімраёне, напрыклад, удалося вырашыць пытанні з падтопліваннем зямельнага ўчастка, нявыплатай заработнай платы і разлікаў за здадзенае малако.

– Ведаю, што актыўна працуеце з моладдзю, школьнікамі. Якую задачу пры гэтым вы ставіце сабе?

– Работа з моладдзю прадугледжвае ў першую чаргу фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхаванне патрыятызму. Таму часта сустракаюся як з маладымі спецыялістамі, так і з навучэнцамі розных устаноў адукацыі. У рамках праекта «ШАГ. Школа актыўнага грамадзяніна» ў Шумілінскім раёне сустракалася з вучнямі Мішневіцкай базавай школы імя Героя Савецкага Саюза А. С. Расказава, Кардонскай сярэдняй школы, Мікіціхінскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза М. А. Ласкунова, сярэдняй школы № 2 імя А. І. Дубасарскага г.  п. Шуміліна.

Цікавым адбыўся дыялог СА студэнтамі Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, з якімі абмеркавалі пытанні развіцця сельскагаспадарчай галіны Віцебшчыны, перспектывы працаўладкавання маладых спецыялістаў, адказнасць кожнага грамадзяніна за развіццё краіны і іншае.

– Чым вам запомніцца Год гістарычнай памяці?

– Работай па аднаўленні гістарычнай праўды пра генацыд беларускага народа, увекавечанні памяці воінаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнымі акцыямі і мерапрыемствамі. Шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Году гістарычнай памяці, праходзілі ў кожным раёне, у Віцебску. На Шуміліншчыне разам з кіраўніцтвам раёна, членамі БРСМ, пажылымі грамадзянамі, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН у аграгарадку Мішневічы, быў пасаджаны яблыневы сад ў гонар Года гістарычнай памяці. Пабывала на святкаванні 120 годдзя Обальскай сярэдняй школы імя Героя СавецкагаСаюза З. М. Партновай.

– Што яшчэ вам запомнілася з падзей мінулага года?

– Як дэпутат Палаты прадстаўнікоў я брала ўдзел у святочных мерапрыемствах работнікаў сельскагаспадарчай галіны. У Шумілінскім раёне мяне ўразіў маштаб святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, дзе ўручыла Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў У. П. Андрэйчанкі старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК В. І.  Пусянковай.

Пастаянна ўдзельнічаю ў дабрачынных акцыях. Так, падчас дабрачыннай акцыі «Жанчыны за ўраджай» самыя актыўныя работніцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, занятыя на ўборцы ўраджаю, атрымліваюць падзякі. На Шуміліншчыне іх атрымалі загадчыцы складаў Г. І. Сіпко (КУСГП «Ульскі»), Т. І. Лявонава (КУСГП «Сіроцінскі»), В. М. Голубева (ААТ «Прыазёрны мір»), Г. А. Карнякова (СФГ «Раднік»).

Да новага навучальнага года штогод праходзіць акцыя «Збяром партфель у школу», калі дапамагаем дзецям, чые бацькі задзейнічаны ва ўборцы ўраджаю . У Шумілінскім раёне школьныя прылады для дзяцей атрымаў мнагадзетны бацька механізатар КУСГП «Ульскі» В. М. Аглушэвіч.

Абавязкова ўдзельнічаю ў навагодняй дабрачыннайакцыі «Нашы дзеці». Сёлета падарункі ў вашым раёне атрымалі выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу (маці-выхавальнік С. М. Цярэнцьева).

Хачу падзякаваць за дапамогу ў рабоце дэпутата журналістам газет «Звязда» і «Беларусь сёння», «Віцьбічы », «Герой працы», «Гарадоцкі веснік», якія інфармуюць выбаршчыкаў пра работу дэпутата. Дарэчы, падрабязную інфармацыю пра маю дзейнасць як дэпутата можна атрымаць за маёй старонцы на сайце Палаты прадстаўнікоў http://polyakova.house.gov.by/ru/.

 

P. S. Калі матэрыял рыхтаваўся да друку, стала вядома, што Ірыну Міхайлаўну Палякову прызначылі старшынёй Гарадоцкага райвыканкама. Жадаем ёй поспехаў на новай пасадзе.

Гутарку правёў Сяргей  ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *