В трудовых коллективах Шумилинского района прошли встречи с руководством райисполкома

Актуалии Общество Президент

Данесці змест паслання Прэзідэнта

Учора ў працоўных калектывах раёна прайшлі сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, кіраўнікамі і спецыялістамі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, раённых служб. Галоўнай тэмай адзінага дня інфармавання сталі ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведалі КУП БАН, лясгас, ДРБУ-204, “Шумілінскае ПМС”, участак “Белпошты” і вузел электрасувязі, РАНС і дзіцячыя сады ў Обалі і Шуміліне.
Група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Снаравым працавала ў Шумілінскім раёне газазабеспячэння. Кіраўнік раёна пазнаёміў прысутных з асноўнымі напрамкамі развіцця краіны, якія выкладзены ў пасланні Прэзідэнта, расказаў пра задачы і асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, паведаміў пра тыя крокі, якія робяцца па наладжванні міжнароднага супрацоўніцтва раёна з рэгіёнамі Расіі і Польшчы.
Старшыня райвыканкама, у прыватнасці, адзначыў паступовы рост вытворчасці і экспарту прадукцыі на Обальскім керамічным заводзе, які набірае абароты пасля праведзенай мадэрнізацыі, расказаў пра складанасці ў сельскагаспадарчым сектары эканомікі.
Аляксандр Іванавіч засяродзіў увагу прысутных на навядзенні парадку ў населеных пунктах, заклікаў разам супрацьстаяць тым вандалам, якія разбураюць парадак, знішчаюць і крадуць высаджаныя дрэвы.
На сустрэчы выступілі пракурор раёна Сяргей Зайцаў, галоўны ўрач ЦРБ Канстанцін Баканаў. Пасля пасяджэння прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні членам групы ў індывідуальным парадку.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №38 ад 19.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *