Восстановлен маршрут дизеля Витебск – Полоцк, есть изменения в автобусном расписании

Актуалии Новости Общество

Адноўлены маршрут дызеля
Адноўлены штодзённы маршрут дызеля-цягніка рэгіянальнага значэння Віцебск-Полацк № 6636 (адпраўленне з Віцебска у 11.59), Полацк-Віцебск № 6635 (адпраўленне з Полацка ў 11.51), паведаміў начальнік чыгуначнай станцыі Шуміліна Анатоль Атрошчанка.

Але ў сувязі з рамонтам пуцей у некаторыя дні названыя дызелі могуць быць адменены, папярэджваюць работнікі станцыі. Пра гэта можна атрымаць інфармацыю па тэл. 5-33-29.

«Шуміліна-Добрына-Пабеда»
На наступным тыдні чакаюцца змены ў раскладзе аўтобусаў шумілінскай аўтастанцыі.

З 23 ліпеня замест ранейшага рэйсу «Шуміліна-Мерзлякі» будзе курсіраваць аўтобус «Шуміліна-Добрына-Пабеда». «Такая змена ў раскладзе звязана са шматлікімі просьбамі жыхароў Добрына, якім зачастую ў буднія дні нечым дабрацца да райцэнтра. А вёска немалая – пражывае больш за трыста чалавек, – расказаў начальнік аўтастанцыі Вячаслаў Багданаў. – Аўтобус «Шуміліна-Добрына-Пабеда» будзе курсіраваць два разы на тыдзень – па аўторках і чацвяргах. Ранішні рэйс з Шуміліна – у 7.45, абедзенны – у 14.50. Аўтобус спачатку будзе заязджаць у Добрына, дзе забярэ пасажыраў, потым паедзе ў Пабеду, а затым зноў у Шуміліна. Больш падрабязную інфармацыю па новым рэйсе можна атрымаць на аўтастанцыі па тэл. 4-15-71».
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №55 ад 17.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *