Малебен на пачатак навучальнага года пра Божую дапамогу вучням

Духоўнае Образование Общество

Малебен на пачатак навучальнага года пра Божую дапамогу вучням
31 жніўня ў храме Афанасія Брэсцкага адбудзецца малебен аб вучнях.
Па традыцыі праваслаўная царква на пачатку навучальнага года праводзіць малебны, «каб Гасподзь дараваў нашчадкам дух прамудрасці і розуму, каб яны маглі разумець і помніць добрае і карыснае вучэнне”.
На малебен пажадана прыходзіць усёй сям’ёй, каб усім памаліцца і папрасіць ў Госпада блаславенне на вучэбны год, дапамогі ў вучобе,  здароўя.  З даўніх часоў заступнікамі вучняў і студэнтаў з’яўляюцца прападобны Сергій Раданежскі, мучаніца Таціяна і наша заступніца – Прасвятая Багародзіца.
На малебне чытаюцца імёны вучняў, гучыць малітва святым, па заканчэнні якой прысутныя акрапляюцца святой вадой для ўмацавання здароўя і сіл духоўных.
Віншую ўсіх вучняў з пачаткам навучальнага года. Жадаю Божай дапамогі!
Пачатак малебна ў 12.00.
Іерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў №66 ад 29.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *