Ответственность за оскорбление сотрудников милиции

Закон

Што пагражае за зневажанне міліцыянера?

Органы ўнутраных спраў стаяць на варце парадку і бяспекі, яны абараняюць правы і інтарэсы законапаслухмяных грамадзян. Таму незразумела сітуацыя, калі самі грамадзяне перашкаджаюць выкананню законных патрабаванняў супрацоўнікаў РАУС, аказваюць ім супраціўленне, прымяняюць да іх насілле.

За такія дзеянні, якія, дарэчы, маюць месца і на тэрыторыі нашага раёна, магчыма атрымаць не толькі штраф, але і крымінальнае пакаранне. І такіх прыкладаў дастаткова. Так, жыхар Обалі пад-час правядзення медыцынскага засведчання ў райбальніцы выказваў у адрас участковых інспектараў міліцыі і інспектараў ДПС нецэнзурныя словы. За гэта на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 24. 4 КаАП Рэспублікі Беларусь «Зневажанне службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў», пагражае штраф ад 20 да 30 БВ. Увогуле ў гэтым годзе складзена 6 такіх пратаколаў (летась было 11).

Адміністрацыйная адказнасць наступае і тады, калі чалавек непадпарадкоўваецца супрацоўнікам РАУС. Так, жыхар раёна, які быў затрыманы за правапарушэнне, упарціўся і адмаўляўся прайсці ў службовы міліцэйскі аўтамабіль, рабіў спробу збегчы. За гэта на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 24.3 КаАП «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службо-вай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў». Падобных парушэнняў сёлета зарэгістравана 20 (летась было столькі ж).

«У выпадку, калі публічна зневажаюць супрацоўнікаў міліцыі у сацыяльных сетках ці месенджарах, наступае крымінальная адказнасць, – патлумачыў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. – У гэтым годзе ўзбуджаны дзве крымінальныя справы за зневажанне (у адным з выпадкаў пісалі зневажальныя словы на міліцыянера ў месенджарах) і столькі ж крымінальных спраў за насілле. Так, нецвярозы жыхар Обалі, якога прывезлі ў дзяжурную часць РАУС, у ходзе асабістага вобыску кінуў чаравік у памочніка дзяжурнага. За гэта судом быў вынесены прыгавор – тры гады пазбаўлення волі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Насілле або пагроза прымянення насілля ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). Жыхар Сураўнёў выказваўся ў адрас міліцыянера нецэнзурнымі словамі. Згодна з арт. 369 Крымінальнага кодэкса «Зневажанне прадстаўніка ўлады» пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў са штрафам ці без яго.

Як бачна, адказнасць за зневажанне, насіл-ле ці непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі сур’ёзная. На жаль, пра гэта не падумалі некаторыя парушальнікі, а цяпер іх пазбавілі волі ці ім прыходзіцца плаціць немалыя штрафы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *