Советы врача: если ребёнок заболел

Здоровье Общество

Доктар лечыць. Бацькі дапамагаюць
Той факт, што да ўрача трэба звяртацца своечасова, ні для каго не з’яўляецца адкрыццём. Тым не менш на практыцы часта бывае інакш: перш чым звярнуцца за медыцынскай дапамогай да педыятра, бацькі стараюцца справіцца (на жаль, часта не паспяхова) з захворваннем самастойна. Але ж матулі і бабулі не могуць ацаніць стан захварэўшага дасканала, гэта можа зрабіць толькі чалавек з вопытам работы ў медыцыне і спецыяльнай медыцынскай адукацыяй. Людзі далёкія ад гэтага нават не могуць уявіць сабе, якое мноства існуе захворванняў, пры якіх змяненні ў паражоным органе працякаюць непрыкметна і стан дзіцяці можа даволі доўга здавацца нармальным. Таму і неабходныя прафілактычныя агляды хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту, у тым ліку і з лабараторнымі даследаваннямі.
Часам вам здаецца, што ўрач задужа перабольшвае цяжкасць хваробы ці наадварот назначыў “даволі простае” лячэнне. Абгаварыце з доктарам сітуацыю, не спяшайцеся лячыць дзіцяці на свой розум, паверце, кожны ўрач лечыць па абавязковаму прынцыпу: “не нашкодзь!”.
Медыцынская статыстыка сведчыць, што бацькі 2/3 дзяцей, захварэўшых на вострыя рэспіратарныя хваробы і грып, і 60 % дзяцей, захварэўшых на пнеўманію, прыводзяць іх да ўрача толькі на шосты (!) дзень ад пачатку захворвання. Гэта недапушчальна!
Што могуць рабіць бацькі да прыходу доктара:
– пры вялікай тэмпературы даць жарапаніжальнае (прэпараты парацэтамолу ці ібупрафену), пакласці хворага ў ложак, часцей даваць піць кіпячоную ваду, кампот, морс.
Што могуць рабіць бацькі, каб назначанае доктарам лячэнне прахо-дзіла больш паспяхова:
– падтрымлівайце ў сям’і добразычлівую абстаноўку. Сваркі, дэспатычныя адносіны дарослых адзін да аднаго, да дзяцей спрыяюць развіццю ў іх нервовага расстройства, што ў выніку вядзе да працяглых хранічных захворванняў;
– забяспечце хвораму спакой, многія хваробы патрабуюць трымаць дзіцяці ў ложку;
– штодзень праводзьце вільготную ўборку і праветрывайце памяшканне. Свежае паветра і чысціня – важныя ўмовы для выздараўлення дзіцяці;
– старайцеся часцей паіць хворага свежапрыгатаванымі вітаміннымі напоямі (морс, сокі, кампоты);
– харчаванне і хворага, і здаровага дзіцяці павінна адпавядаць патрабаванням, несці карысць растучаму арганізму. Карміце дзяцей  натуральнымі малочнымі, мяснымі, рыбнымі стравамі. У меню павінны быць агародніна, садавіна, ягады, кашы з круп, а не каўбасы, чыпсы, цукеркі.
Пры якіх сімптомах бацькі павінны неадкладна выклікаць меддапамогу:
– пачашчанае ці цяжкае дыханне;
– сінюшнасць вакол вуснаў, іншых частак твару;
– з’яўленне на тулаве кровападцёкаў (нават вельмі маленькіх), кровацячэння з носу;
– высокая тэмпература;
– адказ дзіцяці ад піцця;



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *