Что делать, чтобы полнились “молочные реки”?

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Асноўная праблема – кадры
Тыдзень назад дырэктар РУП “Шумілінская райплемстанцыя” А. А. Казьмін вярнуўся з камандзіроўкі па прыватных фермерскіх гаспадарках Германіі і Польшчы. Расказваючы пра ўмовы ўтрымання і кармлення жывёлы за мяжой, Алег Аляксеевіч звярнуў ўвагу на галоўнае для племянной справы: для нармальнай работы ў кожнай гаспадарцы павінны быць добрыя ветурачы і заатэхнікі. А ў нас іх не хапае. Увогуле няма галоўнага ветурача ў “Ульскім” і “Радніку”, галоўнага заатэхніка – у “Прыазёрным”, “Сіроцінскім” і “Радніку”.  Не хапае ветурачоў-гінеколагаў і ў племстанцыі. Кадравае пытанне – самае злабадзённае. Так, сёння на спецыялістаў райплемстанцыі больш чым двайная нагрузка. “Тым не менш за студзень-кастрычнік атрымалі 7575 цялят – на 209 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, – кажа А. А. Казьмін. – Злучана  9513 кароў (на 355 больш, чым летась) і 4240 цёлак (на 355 больш, чым у мінулым годзе). Па выхаду цялят на сто кароў і цёлак за студзень-кастрычнік занялі чацвёртае месца ў вобласці пасля Полацкага, Лёзненскага і Міёрскага раёнаў”.
А вось па выхаду цялят на сто кароў хваліцца асабліва няма чым – на трынаццатым месцы ў вобласці. На сто кароў за студзень-кастрычнік нарадзілася  66 цялят (мінус 3 у параўнанні з мінулым годам).
Ветурачы-гінеколагі не баяцца прызнацца, што самі дзесьці недапрацавалі. А яшчэ ветурачоў хвалююць нізкія прывагі цялят. Для асемянення прыгодныя цялушкі з вагою трыста кілаграмаў і больш. Інакш і асемяняць не варта: каровы высокаўдойнай не атрымаецца. А такіх худых цёлак па гаспадарках раёна нямала.
“У гэтым годзе старшыня райвыканкама паставіў задачу асемяніць на 30% больш цёлак, чым у мінулым годзе,  – кажа А. А. Казьмін. – Пакуль план выконваем на 109%”. Між тым, пастаўленыя перад племстанцыяй планы рэальныя. І для іх рэалізацыі зроблена многае. Напрыклад, створаны дзве групы са спецыялістаў племстанцыі і ветстанцыі, якія займаюцца штучнай стымуляцыяй. Спецыялісты прадпрыемства прааналізавалі тыя прычыны, якія тармозяць справу. Па рэкамендацыі племстанцыі ў раён летам закупілі 14 племянных быкоў:  па чатыры –  у “Прыдзвінскі”, “Ульскі” і “Шумілінскі райаграсэрвіс”, два – у “Ляжні”, стварылі гурты па вагавых катэгорыях.
“Да канца гэтага года мы плануем атрымаць 9056 цялят, – падзяліўся планамі А. А. Казьмін. –  Калі ўсё атрымаецца, то гэта будзе нашай перамогай”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №96 ад 04.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *