У Башнях і Лескавічах стала чысцей

Актуалии Грамадства Экалогія

У  Башнях  і  Лескавічах  стала  чысцей

9 красавіка прайшла сусветная экалагічная акцыя “Зробім”. Яна з’яўляецца часткай сусветнай кампаніі Let’s Dolt – World Clean-up-2016 (“Зробім – Глабальная ўборка-2016”).
Акцыя бярэ свой пачатак у 2008 годзе ў Эстоніі. Тады прыкладна 50 тысяч чалавек у адзін дзень выйшлі прыбіраць смецце.  Беларусь жа ўпершыню стала ўдзельніцай акцыі ў 2012 годзе.  Прыняць удзел у акцыі можа любы ахвотнік.
Да акцыі далучыліся і мы, удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Спадчына”  Башнёўскай СШ.  Вучні 8, 10 і 11 класаў прынялі ўдзел у ачыстцы берагоў возера Будавесць, панскага саду ад смецця. Да нас прымкнулі і сем’і мясцовых дачнікаў Кібісавых, Пузанковых,  Шчарбінкоў.  Прыбралі  кавалачак прыроды  каля нашага прыгожага возера. Прыемна, што экалагічныя акцыі для Башнёўскай школы становяцца традыцыйнымі. І хочацца, каб берагі нашага возера заставаліся такімі ж чыстымі, як  пасля правядзення гэтай акцыі.
Таццяна Яўсейчык, вучаніца 10 класа Башнёўскай СШ.
*   *   *
Не засталіся ўбаку і вучні раённай гімназіі. Падчас акцыі “Зробім!” гімназісты вырашылі ачысціць ад смецця пляж на Лескавіцкім возеры і лясны масіў ля раённай гімназіі.

Пара гадзін працы – лес і пляж вабяць парадкам і дагледжанасцю, а сабранае смецце – 25 пакетаў па 30 літраў – напамін пра тое, як не трэба сябе паводзіць на прыродзе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 30 ад 15.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *