НА ПОВЕСТКЕ ДНЯ — СЕВ

Гарачы месяц май Май – гарачы месяц на справы: на палях ідзе пасяўная, падкормка азімых культур, фермы пераходзяць на летне-пашавае ўтрыманне жывёлы, будаўнікі і дарожнікі стараюцца ўхапіць пабольш  работ і навярстаць працэнты да гадавога задання. Да заканчэння навучальнага года падыходзяць школы. Усе гэтыя пытанні ў полі зроку раённай улады, яны былі ў цэнтры ўвагі  рабочай […]

Продолжить чтение

НОВОСТИ СПОРТА

Новыя старты, новыя перамогі Традыцыйна першым стартам у сезоне лёгкаатлеты лічаць крос на прызы газеты “СБ Беларусь сегодня”. 19 красавіка лёгкаатлетычны крос сабраў юных спартсменаў з 12 школ раёна. “Гэты веснавы старт паказвае, што дастаткова дзяцей, якія з задавальненнем займаюцца спортам, – падкрэсліў трэнер па біятлоне Генадзь Салапаеў, які прысутнічаў на кросе. – Гэты крос […]

Продолжить чтение

КОНЦЕРТ

“Канцэрт прыйшоўся па душы” Згадзіцеся, што апошнім часам мы сталі нейкія заклапочаныя і мала ўсміхаемся. Але добра, што побач працуюць работнікі культуры, такія, як у Мішневіцкім і Суравенскім сельскіх клубах. Для нас, жыхароў Мішневіцкага сельсавета, часта ладзяцца розныя цікавыя мерапрыемствы. Асабліва ж прыйшоўся па душы канцэрт, прысвечаны Дню смеху. Мы з задавальненнем слухалі вершы і […]

Продолжить чтение

ПРА КЛАДБИЩА, ЗЕМЛЮ И ПРОФИЛАКТИКУ

Пра могілкі, зямлю і прафілактыку На парадак дня прэзідыума былі вынесены тры  пытанні, якія патрабавалі ўніклівага і канкрэтнага разгляду. Па першаму,  што датычылася навядзення парадку з пахаваннямі на могілках, дакладваў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама В. С. Селязнёў. Але спачатку з уступным словам выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая вяла пасяджэнне прэзідыума. […]

Продолжить чтение

КОЛЕСО РАЗОРВАЛОСЬ. МЕХАНИЗАТОР ПОГИБ

Кола разарвалася. Механізатар  загінуў… Штогод у арганізацыях рэспублікі пры выкананні шынамантажных работ здараюцца выпадкі вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі. Не стаў выключэннем і гэты год. Так, сёлета ў рэспубліцы пры выкананні шынамантажных работ адбыліся тры няшчасныя выпадкі з цяжкім зыходам і адзін – са смяротным. Для параўнання: за ўвесь 2011 год  пры выкананні шынамантажных работ […]

Продолжить чтение

КЛЕЩИ!!!

Кляшчы наступаюць… У лясах, парках, ля вадаёмаў – усюды, дзе ёсць кустоўе і высокая трава, актывізаваліся кляшчы. Толькі за сакавік у Брэсцкай вобласці 8 дарослых і 8 дзяцей пацярпелі ад насякомага-паразіта, які з’яўляецца пераносчыкам небяспечных для здароўя і нават жыцця чалавека інфекцый.  У красавіку па гэтай жа прычыне да медыкаў пачалі звяртацца і ў іншых […]

Продолжить чтение

ШЕФЫ В ПОМОЩЬ

З  Віцебска прыехалі не ўсе Дапамагаюць нашаму раёну і віцебскія шэфы. І зусім неабавязкова, што яны садзяцца за руль пасяўных агрэгатаў ці трактароў. Дапамагаюць запчасткамі, палівам, грашыма. Так,  у СФГ “Раднік” шэфы з ААТ “Будкамплект” прывезлі інструменты для рамонту тэхнікі, электроды. “Шумілінскаму райаграсэрвісу” фарбай і цвікамі дапамог “Віцебскгандальбуд”. “А ў нас таксама добрыя шэфы, – […]

Продолжить чтение

ГИМНАЗИЧЕСКИЕ БУДНИ

“Навукі юнакоў мацуюць…” У красавіку ў Шумілінскай раённай гімназіі ла-дзілася VI агульнагімназічная канферэнцыя членаў навуковага таварыства “Алімпія”, дзе ў гімназіс-таў была магчымасць праявіць сябе ў ролі юных даследчыкаў у розных галінах навукі. Колькі новага ўдалося даведацца! На суд журы было прадастаўлена 14 работ, напісанню якіх папярэднічаў перыяд збору інфармацыі, аналізу і абагульненняў. Не пабаяліся праявіць […]

Продолжить чтение

С ДНЁМ ТРУДА

З Днём працы! Паважаныя жыхары Шуміліншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з адным з самых светлых і жыццесцвярджальных святаў – Днём працы! Гэты дзень любімы ўсімі, ён сімвалізуе міжнародную салідарнасць працоўных, стваральную сілу прыроды, веру ў бязмежныя магчымасці чалавека і ўмацаванне незалежнасці Айчыны. Разам мы аб’яднаны адным імкненнем, адным жаданнем і адной марай – зрабіць наш  родны […]

Продолжить чтение

РЕСПУБЛИКАНСКИЙ СУББОТНИК В ШУМИЛИНО

І настрой мажорны, і пытанні нялёгкія… Чалавек — істота разумная.  У чалавека, аднаго з усіх жывых, што насяляюць нашу планету, ёсць свядомасць.  Нездарма лаціяне ў старадаўнія часы назвалі чалавека гома сапіенс. Аднак калі б тыя лаціяне ўбачылі,  колькі “розуму” ў таго ці іншага “гомі”, — жахнуліся б. Што гэта, калі не звычайнае шкодніцтва і дзікунства: […]

Продолжить чтение

РЕСПУБЛИКАНСКИЙ СУББОТНИК В ШУМИЛИНСКОЙ ДЕРЕВНЕ

Падчас рэспубліканскага суботніка работа знайшлася для кожнага жыхара раёна, горача было на сяле. Прычым, тут працавалі  і свае работнікі,  прыехалі яшчэ каля двухсот памочнікаў з розных арганізацый і прадпрыемстваў Шуміліна.  Напрыклад, 28 чалавек з аддзела адукацыі райвыканкама збіралі каменне на палетках “Сіроцінскага”. На такой жа рабоце былі задзейнічаны памочнікі з Обальскага керамічнага завода ў “Ульскім”.  […]

Продолжить чтение

СЕВ В «СИРОТИНСКОМ»

“Пасяўная ідзе са скрыпам” На 25 красавіка ў “Сіроцінскім” было засеяна 143 гектары (18% да плана) яравых зерневых і зернебабовых, а па раёне  –  1385 гектараў (16,5 % да патрэбнага). Разам з дырэктарам КУСГП “Сіроцінскі” М. У. Прыгодзічам едзем на палеткі паміж Ласвіцкімі і Падмішнеўем. “Пачалі сеяць 15 красавіка, – расказвае Мікалай Уладзіміравіч, – а […]

Продолжить чтение

ЦВЕТЫ И ВЕТЕРАНЫ

«Кветкавая фантазія» Клуб “Ветэран”, што створаны пры Шумілінскім гарадскім Доме культуры, наведваюць актыўныя творчыя жанчыны, якім іх узрост даў яшчэ больш магчымасцяў займацца любімымі справамі. Вось і на мінулым тыдні кіраўнік клуба Г. М. Аляксеева зноў сабрала сваіх сябровак (так яна душэўна называе членаў “Ветэрана”) на чарговае мерапрыемства пад назвай “Кветкавая фантазія”. Чаму ўзнікла такая […]

Продолжить чтение

«ДОМ БЕЗ НАСИЛИЯ»

“Дом без насілля” З мэтай прыцягнення насельніцтва да праблем бытавога насілля з 1 па 30 красавіка ў раёне праводзіцца прафілактычная акцыя “Дом без насілля”. Дамашняе насілле праяўляецца ў розных формах. Гэта можа быць фізічнае, эканамічнае, сексуальнае або псіхалагічнае насілле. Супрацоўнікі РАУС пастаянна вядуць пра-філактычную і тлумачальную работу па папярэджанні правапарушэнняў, якія адбываюцца ў сферы сямейна-бытавых […]

Продолжить чтение

РЦГЭ ПРОВЕРЯЕТ ТОРГОВЛЮ

Пра тэрміны, працэнты і кілаграмы За першы квартал гэтага года раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праверыў 63 прадпрыемствы гандлю, рынак, 15 аб’ектаў грамадскага харчавання, 8 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу. Былі выяўлены парушэнні патрабаванняў санітарных правілаў і нормаў у амаль 60% выпадкаў. На васьмі гандлёвых аб’ектах устаноўлены факты рэалізацыі пратэрмінаванай прадукцыі, на двух — ішоў продаж прадукцыі […]

Продолжить чтение